Пад знакам Года малой радзімы

Информация / Новости Кричева 25.06.2018, 09:48 0   

У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой ра­дзімы. Адпаведны ўказ № 247 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.
Савету Міністраў даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскую праграму мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы да 2020 года, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выкананні названай праграмы.
Як паведамлялася БелТА, аб магчымасці пашырэння часавых рамак правядзення Года малой радзімы Аляксандр Лукашэнка заявіў у красавіку бягучага года на рэспубліканскім суботніку. «Гэта была мая ідэя (аб’явіць Год малой радзімы. — Заўвага БелТА). Шмат было меркаванняў. Думаў, трэба ўсё ж такі гэту тэму ўзняць. Гэта нават не год малой радзімы, а трохгоддзе, таму што за год мы наўрад ці штосьці там пабудуем, створым. Адразу людзей не павернеш. Яны спачатку павінны прывыкнуць, усвядоміць, намеціць сабе нейкія планы, а недзе камусьці трэба і грошы зарабіць, каб у сваю малую радзіму ўкласціся, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — І тады я прапанаваў, давайце мы аб’явім бягучы Годам малой радзімы і падумаем аб прадаўжэнні. Таму гэта толькі старт».

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Сварит бабушка из ягод Что-то вкусненькое на год. Ах, какое объеденье Ароматное ...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив