“Натхненне малой радзімы”

Информация / Новости Кричева 11.05.2019, 10:06 0   

На працягу 2019 года на Магілёўшчыне праводзіцца творчы марафон, які ўяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку і папулярызацыю аматарскай творчасці кожнага раёна Магілёўскай вобласці, — «Год малой радзімы», «75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Яго арганізатарам выступае ўстанова культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы». Мэтамі і задачамі марафона з’яўляюцца зберажэнне нацыянальнай самабытнасці праз папулярызацыю аматарскай творчасці, песеннай, танцавальнай, інструментальнай, вусна-апавядальнай культуры, рамесніцкіх традыцый, актывізацыя творчага патэнцыялу і падтрымка дзейнасці аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, індывідуальных выканаўцаў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, адлюстраванне рэгіянальных, мясцовых адметнасцей на прык-ладзе брэндаў раёнаў і г.д.
У творчым марафоне прымаюць удзел непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці (для калектываў з найменнем «народны», «узорны»), салісты, асобныя выканаўцы па розных жанравых напрамках устаноў культуры вобласці, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мас-тацтва раённых Дамоў рамёстваў вобласці па традыцыйных і іншых відах народнай творчасці, іншыя калектывы і выканаўцы, якія папулярызуюць аматарскую мастацкую творчасць свайго краю. Праводзіцца ён у тры этапы. У першым прымалі ўдзел ДУК «Цэнтралізаваныя клубныя сістэмы» раёнаў вобласці. Другі этап праводзіцца на базе ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы». І трэці, заключны этап пройдзе ў Магілёве ў кастрычніку. Фінальныя мерапрыемствы праводзяцца ў рамках 80-годдзя ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы».
Канцэрт–прэзентацыя нашага раёна, у рамках творчага марафона, пад назвай “Натхненне малой радзімы” прайшоў у раённым Цэнтры культуры. Тут жа былі разгорнуты выс-тавы студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пачаўся канцэрт з нумара ў выканнані народнага аркестра духавых інструментаў з удзелам мажарэтак. Таксама была выканана кампазіцыя “Красуй, Беларусь” у выкананні салісткі Марыны Максімавай. Свае творчыя нумары прадставілі народны хор ветэранаў, творчы калектыў СДК Сакольнічы “Родник”, народны ансамбль народных інструментаў «Спадчына», народны ансамбль песні і танца “Вітанне”, вакальна–эстрадны гурт “Белыя крылы”, народны ансамбль цымбалістаў “Славяначка”, ансамбль “Сябрына” Бельскага СДК–музея аграгарадка Бель, ансамбль «Задорынка» Чырванабудскага СДК, вакальны дуэт “Лабковіцкія галасы” Лабковіцкага СДК, народны вакальны ансамбль “Крэчуты”, вакальны квартэт “Кантраст”. Таксама ўдзел у гала-канцэрце прынялі і дзіцячыя каллектывы. Сярод іх — харэаграфічны ансамбль «Инсайт», дзіцячы ўзорны ансамбль народнай песні «Вашчылкі», дзіцячы ўзорны харэаграфічны ансамбль «Мечта», дзіцячы ўзорны харэаграфічны калектыў «Эль–Гато», вакальны ансамбль «Зэ-Бэст».
Канцэрт завяршыўся песняй «Сінявокая» ў выкананні вакальна–эстраднага гурта “Белыя крылы” і выхадам на сцэну ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Семь одежек и все без застежек. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив