Быўшыя франтавікі і ў мірныя дні наступаюць…

Информация / Новости Кричева 15.05.2019, 13:51 0   

З франтавой
загартоўкай

Ёсць аб чым расказаць пра навальнічныя дні Айчыннай вайны Аляксандру Харытонавічу Чарнову. Служыў ён сапёрам у асобнай брыгадзе.
…Пад Псковам тэрмінова спатрэбілася падарваць мост праз раку Вялікая. Тав. Чарноў з групай падрыўнікоў удачна правёў гэтую аперацыю. За подзвіг камандаванне ўзнагародзіла яго боявым ордэнам Краснай Звязды.
Цяпер Аляксандр Харытонавіч працуе старшым машыністам паравоза. За красавік ён правёў 10 цяжкаваговых паяздоў, у якіх перавёз звыш нормы 1.841 тону народнагаспадарчых грузаў.
Кастрычка Дзмітрый Афанасьевіч калаціў гітлераўскую погань на танку. Шмат дарог праехаў ён на сваёй баявой машыне, не аднаго фашыста раздавіў шырокімі гусеніцамі. Грудзі героя ўпрыгожваюць ордэн Айчыннай вайны, два ордэны Славы і чатыры медалі.
Як калісьці танк, умела водзіць цяпер паязды Дзмітрый Афанасьевіч. Напярэдадні мая за выдатную работу ён атрымаў падзяку.
Іван Андрэевіч Башкоў усю вайну працаваў машыністам на паравозе, дастаўляў да лініі фронта боепрыпасы, тэхніку, людзей. А калі Совецкая Армія вызваліла Крычаў, ён у ліку першых прывёў на родную станцыю свой поезд. Аднойчы, калі на станцыі Крычаў стаялі воінскія эшалоны, фашысты зрабілі паветраны налёт. Незважаючы на ўзрывы авіябомб, тав. Башкоў смела падчапіў адзін з саставаў і вывеў яго з зоны бамбёжкі.
У тую ноч адвагу і мужнасць праявіў старшы машыніст Сяргей Фёдаравіч Леонаў. Як і Башкоў, ён не задумваючыся кінуўся са сваім паравозам у бомбавыя разрывы і вывеў у лес за раку Сож санітарны эшалон з раненымі воінамі. У гэтую мінуту ён не думаў аб смерці. Яго клікала на подзвіг сумленне совецкага чалавека, абавязак выратаваць дзесяткі жыццяў тых, хто праліў сваю кроў за Радзіму, за хутчэйшую перамогу над ворагам. За праяўленую адвагу тав. Леонаў узнагароджан ордэнам Айчыннай вайны.
Сяргей Фёдаравіч і ў мірныя дні праяўляе сапраўдныя подзвігі. За красавік ён правёў 10 цяжкаваговых паяздоў, перавёзшы звыш устаноўленай нормы 2.092 тоны грузаў, перавысіў сярэднясутачны прабег лакаматыва на 87 кілометраў і сэканоміў 16 тон паліва.
Мужна працуюць чыгуначнікі. Сваёй сумленнай працай яны куюць перамогу над чорнымі сіламі рэакцыі, аддаюць усю энергію справе ўмацавання магутнасці любімай Айчыны, умацавання міру ва ўсім свеце.
А. Гердзі,
сакратар партбюро дэпо.

Незабыўныя дні

У 6 гадзін раніцы 22 чэрвеня 1941 года гітлераўцы бамбілі рухаючыйся пасажырскі поезд, які ішоў з Беластока на Ленінград. Сваімі вачамі ўбачыў я першыя варварствы ворага: 6 вагонаў паляцелі пад адхон. Моцна сціснулася тады маё сэрца ў грудзях.
На той-жа дзень я быў прызван у артылерыйскі дывізіён і вечарам уступіў у бой з ворагам каля мястэчка Асавец Беластокскай вобласці.
Пасля наш дывізіён змагаўся з фашыстамі на Дняпры, трымаў 6 дзён абарону за горад Рагачоў. Тут-жа я быў цяжка паранены і адпраўлен на самалёце ў тыл.
Пасля выздараўлення я зноў выехаў на фронт, прымаў удзел у вызваленні Смаленскай вобласці. Калі падыходзіў да роднага Крычава, жалем напоўнілася сэрца, убачыўшы разбураны цэментны завод, які калісьці будаваў.
За Магілёвам мы перарэзалі галоўную магістраль шашы, якая ішла на Мінск, і разграмілі восем акружаных варожых дывізій. Затым вызвалілі гарады: Бабруйск, Пухавічы, Слонім, Зэльву, Ваўкавыск, Беласток і іншыя. Прайшоўшы сваімі нагамі Польшчу, Германію і на рацэ Эльба адсвяткаваў перамогу.
Закончыліся суровыя дні вайны. Я зноў вярнуўся на цэментны завод і пачаў прымаць актыўны ўдзел у яго аднаўленні…
Зараз прадукцыя нашага прадпрыемства ідзе ў розныя куткі неабсяжнай Радзімы. У цяперашні час мы змагаемся за звышпланавы выпуск цэменту, за выдатную яго якасць.
Незабыўныя дні назаўсёды застануцца ў памяці.
Н. Дудыка,
намеснік начальніка цэха
абпалу па абсталяванню.

На курскім напрамку

Гэта было ў чэрвені 1943 года на курскім напрамку. Па загаду Вярхоўнага камандавання мы перайшлі ў контрнаступленне. Супраць нашых танкаў “Т-34” і самаходных гармат фашысты пусцілі сваіх славутых “тыграў”, якія яны прымянілі на курскім напрамку ўпершыню.
Будучы камандзірам танка, я ўбачыў у адным баі, як з правага боку разарваўся варожы снарад і пашкодзіў гусеніцу суседняга танка. Праз рассеяўшаяся воблака дыму я заўважыў нямецкі “тыгр”, які стаяў метрах у ста ад нас і паварочваў гармату прама на наш танк. Даю каманду стралку Андрэю Мошкіну. Той у секунду-дзве зрабіў наводку і выпусціў снарад. З “тыгра” адразу паваліў чорны дым.
— Ёсць адзін! – з радасцю крыкнуў мне стралок-радыст.
Праз мінуту з левага боку я яшчэ заўважыў аднаго “тыгра”, які страляў з кароткіх астановак. Зноў каманда. Мошкін б’е бронебойным. Варожы танк закруціўся на месцы, сціх. Вораг не вытрымаў нашага націску і пачаў адступаць. Закончыў я вайну штурмам Берліна.
Даўно гэта было. Зараз мы звярнуліся да мірнай стваральнай працы. Я працую трактарыстам у 2-й Крычаўскай МТС. Хочацца як мага больш прынесці карысці Радзіме, народу.
М. Аляксеенка.
“Шлях соцыялізма”, 9 мая 1957 года.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Два конца, два кольца, посередине гвоздик. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив