Клопат кожнага з нас

Информация / Новости Кричева 20.05.2019, 09:38 0   

У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу размова ішла па розных кірунках сацыяльна-эканамічнага развіцця, здароўі нацыі, умацаванні абароназдольнасці краіны, знешняй палітыцы, дабрабыце народа і іншым. Свае думкі з гэтай нагоды выказвае загакдчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Галіна Чыстап’ян:
— У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт падкрэсліў, што здароўе нацыі — гэта клопат не толькі медыкаў, але і кожнага з нас. Без фізічнай актыўнасці, заняткаў спортам не будзе здаровых дзяцей, здаровых людзей, здаровай нацыі ў цэлым. Увага дзяржавы да гэтай тэмы заўсёды самая пільная. На мой погляд, зварот Аляксандра Лукашэнкі да нас пра тое, што мы, перш за ўсё, самі павінны паказваць прыклад здаровага ладу жыцця, таксама знаходзіць час для заняткаў спортам, прысутнічаць на спартыўных мерапрыемствах, з’яўляецца вельмі актуальным. Спорт — гэта наша ідэалогія. Я думаю, гэта паслужыць доб­рым прыкладам для моладзі для прыцягнення яе да спорту.
Таксама ў бліжэйшай перспектыве Прэзідэнт паставіў задачу надаць самую пільную ўвагу падрыхтоўцы да правя­дзення ў краіне буйных спартыўных мерапрыемстваў: зараз — II Еўрапейскім гульням, а восенню адбудзецца лёгкаатлетычны матч Еўропа-ЗША. Гэта экзамен не толькі для спарт­сменаў, але і для ўсёй краіны. Магчымасць чарговы раз паказаць усяму свету нашу прыгожую, багатую культурнымі традыцыямі Беларусь. У бібліятэках горада да гэтых дат будуць арганізаваны кніжныя выставы літаратуры, прой­дуць розныя мерапрыемствы. З гісторыяй спартыўнага жыцця Крычаўшчыны і спартыўным шляхам нашых алімпійскіх чэмпіёнаў можна будзе азнаёміцца на віртуальнай выс­таве «Крычаўшчына алімпійская», размешчанай на сайце ДУК «Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна».
Аляксандр Лукашэнка пад­крэс­ліў, што сучасныя рэаліі патрабуюць умацавання баявой моцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прыняцця мер для забеспячэння бяспекі краіны, што наша армія адпавядае ўсім сучасным патрабаванням, адпавядае задачам дзяржаўнай палітыкі і здольная супрацьстаяць любым пагрозам. Але галоўнае ў ваеннай арганізацыі дзяржавы — гэта людзі. Мір і бяспеку Беларусі забяспечваюць адукаваныя, высокапрафесійныя, адданыя абавязку вайскоўцы. У мяне расце сын — будучы прызыўнік, і я ганаруся, што ён будзе служыць ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і што Прэзідэнт надае вялікую ўвагу развіццю нашай арміі.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Сварит бабушка из ягод Что-то вкусненькое на год. Ах, какое объеденье Ароматное ...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив