Дзень ведаў – 2 верасня

Информация / Новости Кричева 14.08.2019, 10:07 0   

У 2019 годзе Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня, у панядзелак. Размова аб гэтым ішла сён­ня ва ўрадзе на нарадзе, прысвечанай падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да пачатку новага навучальнага года, перадае карэспандэнт БелТА.
Як адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, Дзень ведаў па традыцыі павінен стаць сапраўдным святам для ўсіх дзяцей. Павышаную ўвагу трэба ўдзяліць падрыхтоўцы да школы дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў, падкрэсліў ён.
На нарадзе абмяркоўвалася, як арганізаваны продаж школьнага адзення і абутку, іх асартымент, цэны і якасць. «Важна забяспечыць даступнасць і разнастайнасць, асабліва ў малых населеных пунктах», – сказаў Ігар Петрышэнка. Ён дадаў, што за астат­ні да пачатку навучальнага года час трэба выйсці на зададзеныя параметры па забеспячэнні школьным адзеннем. Імпартнае, выказаў апасенне віцэпрэм’ер, «не заўсёды адпавядае стандартам, якія неабходныя для дзяцей».
Ва ўстановы адукацыі на першае працоўнае месца ў новым навучальным годзе прыйдуць каля 4,5 тыс. маладых педагогаў. «Стварэнне для іх нармальных сацыяльна-бытавых умоў, прымацаванне вопытных настаўнікаў, пры неабходнасці аказанне матэрыяльнай дапамогі – залог іх замацавання на працоўных месцах», – лічыць Ігар Петрышэнка. Паводле яго слоў, акцэнт неабходна зрабіць на вырашэнні жыллёвых пытанняў.
Удзельнікі нарады абмеркавалі аптымізацыю ўстаноў адукацыі. Да 1 верасня плануецца ўвесці ў эксплуа­тацыю шэсць дзіцячых садоў на больш як тысячу мес­цаў, восем школ-новабудоўляў на 7288 месцаў.
Плануецца, што ў новым навучальным годзе на заняткі прыйдуць 115 тыс. першакласнікаў (у 2018/2019 годзе – 110,2 тыс.).

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Семь одежек и все без застежек. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив