Тарыфная стаўка першага разраду будзе павышацца

Информация / Новости Кричева 2.09.2019, 09:00 0   

Для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый будзе павышана ў Беларусі з 1 верас­ня на 12,6 працэнта — з Br36,4 да Br41. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Тур­чын па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БелТА.
Паводле слоў Аляксандра Тур­чына, Прэзідэнт падтрымаў прапанову ўрада аб павелічэнні стаўкі першага разраду для бюджэтных арганізацый. «Узровень сярэдняй заработнай платы па краіне за студзень-ліпень склаў Br1055. Гэта тыя параметры, на якія мы планавалі выйсці па выніках года. Калі сярэдняя зарплата па краіне будзе прадаўжаць расці, магчыма, нам давядзецца прымаць яшчэ нейкія рашэнні па павышэнні заработнай платы бюджэтнікаў да канца бягучага года», — сказаў ён.
Паводле разлікаў урада, павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду на 12,6 працэн­та і захаванне пры гэтым сярэдняй заработнай платы па краіне на ўзроўні Br1055 дасць магчымасць выканаць даручэнне Прэзідэнта аб тым, каб зар­плата бюджэтнікаў захоўвалася на ўзроўні 80 працэнтаў да сярэдняй зарплаты.
У цэлым на павышэнне аплаты працы бюджэтнікаў будзе накіравана дадаткова Br300 млн да канца бягучага года. Першы віцэпрэм’ер звярнуў увагу, што частка неабходнай сумы будзе пакрыта за кошт бюджэт­ных срод­каў, сэканомленых у час падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Усяго, паводле яго слоў, у бюджэце засталіся нявыкарыстанымі Br94 млн. Па даручэнні Прэзідэнта, Br80 млн з гэтай сумы будуць патрачаны на павышэнне заработнай платы ў бюджэтнай сферы, а астатняя частка пойдзе на рамонт інтэр­натаў вышэйшых навучальных устаноў да пачатку навучальнага года.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Два конца, два кольца, посередине гвоздик. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив