Увесці ў эксплуатацыю ў тэрмін
Информация / Новости Кричева 2.09.2019, 08:42 0
Такую задачу паставіў глава раёна Дзмітрый Бачкоў перад сельгасвытворцамі на выязным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло ў СВК “Калгас імя Суворава”.
Да 1 верасня ў раёне павінны быць пабудаваны чатыры сянажна-сіласныя траншэі – у КСУП “МаляцічыАГРА”, КСУП “Бель”, ААТ “Крычаўрайаграпрамтэхзаб” і СВК “Калгас імя Суворава”. Акрамя таго, у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве, на базе якога праходзіла пасяджэнне райвыканкама, павінна быць завершана і будаўніцтва малочнатаварнай фермы. Кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Малашанка далажыў аб ходзе работ па будаўніцтве сянажнасіласнай траншэі, вырашэнні ўзнікаючых пытанняў.
Інфармацыя кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і іх запэўненні, што аб’екты будаўніцтва будуць уведзены ў эксплуатацыю ў тэрмін, прынята да ведама.
На выязным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта таксама былі абмеркаваны пытанні выплаты сельскагаспадарчымі арганізацыямі заработнай платы, выканання дзяржаўнага заказу па пастаўках збожжа і шэраг іншых.
Источник: