Слонім перадаў Бялынічам эстафету

Информация / Новости Кричева 4.09.2019, 09:24 0   

У Слоніме эстафета Дня беларускага пісьменства ўрачыс­та перададзена гораду Бялынічы Магілёўскай вобласці, паведамляе карэс­пандэнт БелТА.
Слонім 31 жніўня і 1 верасня прымаў XXVI Дзень беларускага пісьменства. Святочныя мерапрыемствы праводзіліся больш як на дзесяці пляцоўках горада. Заключныя мерапрыемствы прайшлі на галоўнай сцэне каля раённага дома культуры. Майстры мастацтваў прадставілі праграму «Льецца песня па-над Шчарай».
Адной з кульмінацый закрыцця свята стала перадача эстафеты правядзення Дня беларускага пісьменства. Старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч уручыў свайму калегу з Бялыніч Васілю Захаранку вымпел аб перадачы права на правядзенне XXVII Дня беларускага пісьменства і фаліянт ручной работы.
«З кожным годам свята набірае абароты і становіцца ўсё лепшым і лепшым. Таму ўпэўнены, што ў Бялынічах усё пройдзе цудоўна. Спадзяюся, што і Слонім запомніцца ўсім, хто пабываў на свяце, гасцінным і адкрытым горадам. Усе жыхары прыклалі для гэтага максімум намаганняў», — адзначыў Генадзь Хоміч.
«Вядома, уражанні ад свята ў Слоніме толькі станоўчыя. Усё арганізавана на вышэйшым узроўні, планку паднялі высока. Для Бялыніч прымаць эстафету ганарова і вельмі адказна», — адзначыў старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захаранка. Ён падкрэсліў, што падрыхтоўка да свята ўжо стартавала. У горадзе прывядуць у парадак цэнтральную плошчу, зменяцца і іншыя аб’екты. У культурным плане гасцей свята таксама чакаюць сюрпрызы. Праўда, пакуль нюансы праграмы трымаюцца ў сакрэце.
«Правядзенне такіх свят, фестываляў у невялікіх гарадах дае іх жыхарам магчымасць дакрануцца да творчасці. Акрамя таго, гэта садзейнічае развіццю турызму, дапамагае ўсім нам больш даведацца пра родную краіну. У кожным раёне ёсць цікавыя мясціны, славутасці, ёсць звязаныя з вядомымі асобамі аб’екты. І Бялыніцкі край — не выключэнне», — расказаў Васіль Захаранка.
Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Цэнтрам свята станавіліся розныя гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Заслаўе (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Тот, кого зовут бобром, Без гвоздей построит...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив