Патрабаванні да раскладу і рэжыму заняткаў у школах

Информация / Новости Кричева 9.09.2019, 09:11 0   

У Беларусі аптымізавалі патрабаванні да раскладу і рэжыму навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Адпаведную інфармацыю размясціла Міністэрства аховы здароўя на сваім сайце, растлумачваючы нормы пастановы Саўміна ад 7 жніўня 2019 года № 525 «Аб зацвярджэнні спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі», паведамляе БелТА.
У прыватнасці, аптымізаваны патрабаванні да раскладу і рэжыму навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Так, выключана патрабаванне аб чаргаванні цяжкіх і лёгкіх навучальных прадметаў, дазволена правядзенне кантрольных работ у панядзелак, здваенне урокаў па фізкультуры для вучняў старэйшых за 18 гадоў, скарочана працягласць перазменкі, дапушчана правядзенне факультатыўных урокаў перад пачаткам навучальных заняткаў, калі яны пачынаюцца ў 9.00.
У плане харчавання дзяцей вызначаны асноўныя патрабаванні па папярэджанні групавой захваральнасці на вострыя кішэчныя інфек­цыі. Выключаны залішнія патрабаванні да адбору сутачных проб, тэхналогіі прыгатавання асобных страў, іх рэкамендаваныя аб’ёмы і інш. Устаноўлены агульныя патрабаванні да рацыёну харчавання навучэнцаў, у тым ліку ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Патрабаванні да рацыёну дзяцей аптымізаваны для захавання прынцыпаў дзіцячай дыетэтыкі, забеспячэння збалансаваным па харчовых рэчывах і энергіі харчаваннем.
Дадаткова вызначана абавязковасць арганізацыі навучальных заняткаў па 6-дзённым (а не па 5-дзённым) навучальным тыдні ў няпрофільных 10-11 класах (у якіх з 2018/2019 навучальнага года ўведзена прафесійнае працоўнае навучанне ў колькасці 6 навучальных гадзін на тыдзень). Унесены патрабаванні да ўмоў і рэжыму заняткаў з выкарыстаннем навучальна-вылічальнай тэхнікі. Ва ўстановах для дарослых вызначана працягласць навучальнага занятку (45 мінут). Ва ўстановах вышэйшай адукацыі рэгламентавана вучэбная нагрузка для студэнтаў першага і другога курсаў дзённай формы навучання, устаноўлена мінімальная працягласць перапын­каў, вызначаны патрабаванні да правядзення кантрольных работ. Па ўстановах дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі выключаны патрабаванні адносна вызначэння ўзросту пачатку заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах і інш.
Адпаведныя змяненні будуць унесены ў санітарныя нормы і правілы. Да гэтага патрабаванні санітарных норм, якія супярэчаць пастанове, выконвацца не павінны.
Пастанова Саўміна падрыхтавана Міністэрствам аховы здароўя на падставе дэкрэта № 7 ад 23 лістапада 2017 года «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Спецыфічныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні распаўсюджваюцца на ўстановы адукацыі незалеж­на ад форм уласнасці і ведамаснай прыналежнасці.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Два конца, два кольца, посередине гвоздик. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив