Правесці належным чынам

Информация / Новости Кричева 23.09.2019, 08:59 0   

Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці ў адпаведнасці з заканадаўствам. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, перадае карэспандэнт БелТА.
«У палітыцы, я ўжо сказаў, мы пачалі здаваць экзамен. Сённяшняя перадвыбарная вакханалія, інакш яе не назавеш, перад парламенцкімі выбарамі сведчыць аб тым, што гэта проста рэпетыцыя прэзідэнцкіх выбараў. Нам пастараюцца не дазволіць спакойна прайсці гэтыя перыяды. А мы павінны правесці так, як належыць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — У краіне кіруемай, у нашай краіне, для сябе мы павінны правесці гэтыя выбары. І калі мы вызначыліся, што мы будзем дзейнічаць гэтак, гэтак і гэтак, тактыка такая, мы павінны яе прытрымлівацца».
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што калі ў час парламенцкай кампаніі будуць крытыкаваць і наносіць удары па нейкіх людзях, то гэта будуць удары з далёкім прыцэлам — па Прэзідэнце. «Так і адбываецца цяпер. Іншым разам б’юць незаслужана, непрыстойна, несумленна, прыцэльваючыся ў Прэзідэнта. Я да гэтага гатовы. Хачу, каб вы былі напагатове і ведалі, што мы не можам дазволіць расхістаць краіну. Каму гэта хочацца зрабіць, вы ведаеце», — адзначыў ён.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што сёння ўсе пытанні — эканоміка ў рэгіёнах, заработная плата ў працоўных калектывах, кадры і жыццё людзей у цэлым — на плячах мясцовых органаў улады. «Трэба дапамагчы — гаварыце», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Тот, кого зовут бобром, Без гвоздей построит...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив