На сувязі з кіраўніком раёна

Информация / Новости Кричева 14.10.2019, 09:03 0   

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзміт­рый Бачкоў правёў чарговую “прамую тэлефонную лінію”, на якую паступіла 8 тэлефонных званкоў. На сувязі з кіраўніком раённай выканаўчай улады былі і гараджане, і жыхары сельскіх населеных пунктаў.

Так, з вуліцы Мікрараён Сож, 31 паведамілі аб тым, што пашкоджана каналізацыйная труба, а таксама ў асобных месцах трэба выраўняць дах (пасля праведзенага капітальнага рамонту). Было тэлефанаванне з дома № 13 па вул. Мікрараён Камсамольскі: на сцяне дома ўтварыліся трэш­чыны. Яшчэ адна праблема была ўзнята: на вул Фрун­зе,8/12 пры пракладцы сілавога кабеля былі пашкоджаны падмурак дома і адмостка, і цяпер вада трапляе ў падвал. Сюды, па даручэнні старшыні райвыканкама, будуць накіраваны спецыялісты раённых службаў для разгляду зваротаў і прыняцця рашэння па іх выкананні.
Шэраг прапаноў быў выказаны ў звароце заяўніка з вуліцы Суворава – правесці асфальтаванне дарог у мікразоне “Ціміразеўская”, у прыватнасці, па вул. Суворава, а таксама давесці да насельніцтва план па добраўпарадкаванні дарог у горадзе.
Жыхары сельскіх населеных пунктаў узнялі пытанні па выдаленні аварыйнага дрэва (вёска Лабковічы), прывядзен­ні ў парадак накрыўкі на шахтны калодзеж (вёска Дарагая).
Пытанне добраўпарадкавання дарог у прыватным сектары становіцца больш актуальным з надыходам неспрыя­льных умоў надвор’я. Вось і з вуліцы Чырвонаармейская паступіў зварот аб яе добраўпарадкаванні пасля правядзення тут у мінулым годзе водаправодных сетак. Частка вуліцы добраўпарадкавана, на ёй адноўлена асфальтавае пакрыццё, а тут было грунтовае пакрыццё – жыхарам у непагадзь прайсці па дарозе вельмі складана.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Два конца, два кольца, посередине гвоздик. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив