Па ўмацаванні глабальнай і рэгіянальнай бяспекі

Информация / Новости Кричева 2.12.2019, 08:31 0   

Па выніках пасяджэння ў Бішкеку Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы прынята заява аб удасканаленні міжнароднага ўзае­мадзеяння і супрацоўніцтва ў мэтах умацавання глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт БелТА.
У тэксце дакумента адзначаецца трывога адносна пагаршэння сітуацыі ў сферы між­народнай бяспекі і аслабленнем прававых механізмаў яе падтрымання, што прадаўжаецца, нарастаннем рызык і пагроз для стабільнасці, павышэннем канфліктнага ўзроўню ў розных рэгіёнах свету. Змешчаны заклік да ўсіх дзяржаў сумесна працаваць над умацаваннем і развіццём дзеючай сістэмы міжнародных дамоўленасцей па кантролі над узбраеннямі, раззбраенні і нераспаўсюджванні.

Пасля завяршэння саміту выкон­ваючы абавязкі генеральнага сак­ратара АДКБ Валерый Семерыкоў паведаміў журналістам, што на пасяджэнні бакі абмеркавалі ваенна-палітычную абстаноўку ў свеце ў цэлым і ў зоне адказнасці арганізацыі. На гэтай аснове былі выказаны адпаведныя прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы па тых ці іншых напрамках. У тым ліку гэта датычыцца развіцця міжнароднай дзейнасці АДКБ.
Размова таксама ішла аб неаб­ходнасці практычнага развіцця нядаўна заснаваных у АДКБ інстытутаў партнёра і наглядальніка пры арганізацыі. Паводле слоў Валерыя Семерыкова, гэта работа будзе актывізавана, і ўжо ёсць кан­дыдаты, якія могуць атрымаць адпаведныя статусы.
Што датычыцца ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі, было адзначана, што добра арганізавана ўзаемадзеянне з профільнымі струк­турамі ААН. Адзначалася, што падрыхтоўцы калектыўных міратвор­чых сіл неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу, каб яны маглі выкон­ваць свае задачы ў місіях па мандаце Савета Бяспекі ААН. «Такая работа праводзіцца ўжо. Узгоднена і ў стадыі рэалізацыі дарожная карта па ўбудоўванні нашага міратворчага патэнцыялу ў дзейнасць ААН», — заявіў Валерый Семерыкоў.
Ён закрануў тэму назначэння генеральнага сакратара АДКБ: «Сён­ня кіраўнікі дзяржаў павіншавалі Станіслава Зася, прадстаўніка Беларусі, з назначэннем на гэту пасаду з 1 студзеня 2020 года. Гэта рашэнне падрыхтавана ў мэтах выканання рашэння СКБ, дзе дакладна рэгламентавана назначэнне генеральных сакратароў на ратацыйнай аснове».
Акрамя таго, на саміце падпісаны план калектыўных дзеянняў дзяржаў — членаў АДКБ па рэалізацыі Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі ААН на 2019-2021 гады, які прадугледжвае цеснае ўзаемадзеянне ва ўдасканаленні ўсёй сістэмы процідзеяння тэрарыстычным выклікам і пагрозам.
Прыняты план мерапрыемстваў па святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Частка рашэнняў СКБ датычыц­ца ўнясення змяненняў у нарматыўныя прававыя акты АДКБ, у палажэнне аб Савеце калектыўнай бяспекі АДКБ, у правілы працэдуры органаў АДКБ. Напрыклад, канк­рэтызаваны парадак унясен­ня і ўзгаднення кандыдатуры на пасаду генеральнага сакратара АДКБ, замяшчэння гэтай пасады ў выпадку немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў, удакладнена працэдура ўзгаднення кандыдатуры генеральнага сакратара.
На разгляд былі вынесены пытанні далейшага ўдасканалення ваеннага складніка арганізацыі, у прыватнасці праект палажэння аб парадку падрыхтоўкі і правядзення сумесных вучэнняў у фармаце АДКБ. Унесены змяненні ў палажэнне аб аперацыі пастаяннага дзеяння дзяржаў — членаў АДКБ па процідзеянні злачынствам у сферы інфармацыйных тэхналогій (аперацыя «ПРОКСІ»).
Прынята рашэнне адносна пераліку дадатковых мер, накіраваных на зніжэнне напружанас­ці ў таджыкістанска-афганскім прыграніччы.
Акрамя таго, разгледжаны пытанні, якія датычацца фарміравання бюджэту арганізацыі і яго выканання.
Старшынства ў АДКБ на наступ­ны міжсесіённы перыяд у 2019-2020 гадах перайшло да Расіі.

БелТА.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Семь одежек и все без застежек. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив