Ствараць летапіс Бацькаўшчыны

Информация / Новости Кричева 2.12.2019, 09:48 0   

Адзінай мерай часу з’яўляецца памяць.
Уладзіслаў Гжагорчык.

За сваё жыццё прачытаў мноства кніг. Люблю мастацкія, дакументальныя, з вялікай цікавасцю стаўлюся да энцыклапедычных выданняў. Сёння ў друку часта з’яўляюцца дыскусійныя матэрыялы пра тое, як лепш чытаць: у новаспечаным электрон­ным выглядзе ці ў традыцыйным папяровым? Лічу, што чытаць можна так, як каму падабаецца. Галоўнае, каб душа запаўнялася разумным, інтэлектуальным, а не бульварнай “жаўцізной”, ад якой не проста вочы затуманьваюцца ў сучасным інтэрнэце, але і розум, свядомасць атручваюцца.
Сярод маіх любімых кніг – знакамітыя выданні “Памяць”. На жаль, шмат тых, асабліва сярод моладзі, хто не ведае нават пра існаванне гэтай выдатнай серыі, нават у руках не трымалі. У гэтых выданнях скрупулёзна сабраны шматлікія факты пра Бацькаўшчыну і яе славутых землякоў. Гісторыка-дакумэнтальная хроніка – такую падназву мае “Памяць” кожнага раёна. Мне думаецца, што напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі наш святы абавязак пагартаць старонкі гэтых векапомных выданняў. Такія слынныя кнігі не павінны быць забытай спадчынай.
Звярну ўвагу на хроніку выданняў “Памяці” раёнаў Магілёўшчыны:
1990 – Быхаўскі раён;
1994 – Чэрыкаўскі раён;
1995 – кнігі “Памяці” Бабруйска, Клічаўскага і Клімавіцкага раёнаў;
1996 – Горацкі, Магілёўскі і Круглянскі раёны;
1997 – Кіраўскі раён;
1998 – кнігі “Памяць” Магілёва, Шклоўскага і Бабруйскага раёнаў;
1999 – Глускі, Слаўгарадскі і Мсціслаўскі раёны;
2000 – Бялыніцкі і Касцюковіцкі раёны;
2001 – Краснапольскі раён;
2002 – Асіповіцкі раён (у 2015 г. выйшаў дадатак да кнігі “Памяць” – “Салдаты Перамогі”). У 2002 г. выйшла таксама “Памяць” Чавускага раёна;
2003 – Хоцімскі раён;
2004 – Дрыбінскі і Крычаўскі раён.
Чытаючы гэтыя выданні, міжволі ўсведамляеш, што сляды мінулага трэба абавязкова заўсёды шанаваць. Менавіта ўчарашнія дні – сапраўд­ныя настаўнікі нашых сённяшніх дзён. І разумееш: тыя продкі, хто жыў да нас, многае паспелі здзейс­ніць, аднак не ўсё паспелі скончыць. І наша задача – з гонарам працягваць іх высакародную справу.
Чаму гэтыя хронікі надзвычай важныя? Таму што яны былі створаны на аснове дакументаў з дзяржаўных і асабістых архіваў, навуковых даследаванняў, розных публікацый у газетах і кнігах, успамінаў удзельнікаў і сведкаў шматлікіх падзей, што адбываліся ў жыцці беларусаў. Усе гэтыя матэрыялы пераканаўча сведчаць пра багатую гісторыю Радзімы і яе людзей. У пошуку, зборы і падрыхтоўцы матэрыялаў для хронік бралі ўдзел мясцовыя краязнаўцы, работнікі архіваў, бібліятэк, музеяў, супрацоўнікі савецкіх органаў, ваенкаматаў, журналісты, навукоўцы…
Вельмі каштоўна для гістарычнай памяці нашага народа, што былі пададзены спісы загінуўшых у Вялікую Айчынную воінаў-землякоў, партызан, падпольшчыкаў і мірных грамадзян — ахвяр фашысцкага тэрору. Тут жа мы знаходзім спісы воінаў Чырвонай Арміі, што загінулі і пахаваны на тэрыторыі раёнаў. Падаюцца таксама звесткі пра землякоў, рэпрэсіраваных у часы сталіншчыны і пасля рэабілітаваных, пра загінуўшых у Афганіс­тане беларускіх салдат. Ёсць у “Памяці” матэрыялы пра знакамітых землякоў — герояў працы, пісьменнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва, навукоўцаў і інш.
“Памяць” пастаянна натхняе сучасных даследчыкаў на далейшыя абсягі, бо нельга, асабліва ў першых выданнях, адразу прэтэндаваць на поўную вычарпальнасць матэрыялаў, асабліва спісаў загінуўшых. Вельмі цудоўна, што пошукавая дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь стала ўжо традыцыяй. Скажу больш: у нас ніколі не знішчаюцца помнікі мінуўшчыны, а пастаянна ўсталёўваюцца новыя. Значыць, памяць нацыі, як вечны агонь, ніколі не гасне.
У наш час адкрываюцца закрытыя ў савецкі час архіўныя справы, з’яўляюцца новыя звесткі, даследаванні і, адпаведна, новыя імёны, якія, канешне ж, знойдуць сваё дастойнае месца ў новых выданнях гісторыка-дакументальнай хронікі.
Напрыканцы хочацца прывесці выдатныя словы Міраба: “Вер­ная і дзейсная памяць падвойвае жыццё”. Хочацца, каб гэтыя словы заўсёды помнілі ўдзячныя нашчадкі, якім абавязкова трэба працягваць ствараць скрупулёзна-энцыклапедычны летапіс Бацькаўшчыны.
Канстанцін Карнялюк,
краязнаўца.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

На полянке рос цветок, Словно стрелка, стебелёк, А на тонком стебелёчке — Ярко-синие звоночки.

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив