Больш цеснае ўзаемадзеянне
Информация / Новости Кричева 9.12.2019, 09:17 0
Ход выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнэсу на 2016-2020 гады ў Крычаўскім раёне і пытанне забеспячэння кадрамі сельскагаспадарчых арганізацый раёна разгледжаны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў.
А праходзіла пасяджэнне на базе нашага дзяржаўнага прафесійнага агратэхнічнага каледжа з удзелам прадстаўнікоў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і Клімавіцкага ветэрынарнага каледжа. Спачатку азнаёміліся з вытворчай базай агракаледжа, наведалі вучэбныя кабінеты, выставачную і спартыўную залы, іншыя аб’екты. Дырэктар навучальнай установы Барыс Белянкоў расказаў пра арганізацыю навучальнага працэсу па спецыяльнасцях сельскагаспадарчага профілю.
Базавымі арганізацыямі-заказчыкамі кадраў каледжа сёння з’яўляюцца КСУП “Добрасць”, КСУП “Маляцічы-АГРА”, СВК “Калгас імя Суворава”, КСУП “Бель” і ПМК-264. За пяць гадоў у гэтыя арганізацыі накіраваны 228 выпускнікоў.
Па праграмах дадатковай адукацыі дарослых у каледжы адкрыта перападрыхтоўка работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый, якія здзяйсняюць вытворчасць і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, па прафесіі “Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці” ў кольскасці 25 чалавек за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Пакуль што актыўнасці ў выкарыстанні такой магчымасці гаспадаркі раёна не праявілі – група не набрана.
Заяўкі агракаледжу на падрыхтоўку спецыялістаў накіравалі КСУП “Добрасць” – 4 чалавекі, КСУП “Маляцічы-АГРА” – 5, КСУП “Бель” – 7, СВК “Калгас імя Суворава” – 2, ААТ “Крычаўрайаграпрамтэхзаб” – 3-4. І адсочваць забяспечанасць кадрамі, падбор, падрыхтоўку і замацаванне маладых спецыялістаў у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна павінна, у першую чаргу, кадравая служба ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
У пытанні магчымасцей агратэхнічнага каледжа па забеспячэнні патрэбнасці ў кадрах гаспадарак раёна павінна быць наладжана больш цеснае ўзаемадзеянне. На гэта ўказаў старшыням сельгасарганізацый, якія таксама прысутнічалі на пасяджэнні, старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў.
Неабходна прыняць меры па павелічэнні колькасці дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы, заключаных з канкрэтнымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна, якія маюць патрэбу ў спецыялістах, на іх падрыхтоўку ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях, прадугледзеўшы ў абавязковым парадку магчымасць даплаты да стыпендый студэнтаў і іншыя меры, якія дазволяць зацікавіць будучых спецыялістаў.
Сёння сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна маюць патрэбу ў спецыялістах розных накірункаў дзейнасці. І рашэннем райвыканкама прадугледжаны канкрэтныя меры і мерапрыемствы, якія накіраваны на вырашэнне кадравай праблемы ў сельскай гаспадарцы, замацаванне маладых спецыялістаў, накіраваных па размеркаванні з навучальных устаноў адукацыі аграрнага профілю.
Т. Пятрова.
Источник: