Путеводитель - Кричев, Крычаў

Новости Кричева

Зима идет (тьфу-тьфу-тьфу, чтобы не спугнуть)? Погода в Могилеве на неделе
Прогнозируют снегопады и метели. И, судя по прогнозу, возможно, в выходные можно будет стать на ...
В Казимировке к осени появится новая поликлиника. Рассказываем, какой она будет (и что будет со старой)
Сейчас жители Казимировки и Спутника относятся к поликлинике № 3 на Езерской - и людям неудобно ...
В январе в могилевских магазинах большие скидки. Узнали где
Актуальные предложения каталога TAM.BY ...

Погода в городе


Голосование

Кричев для Вас...

 

Панель управления




Яндекс.Метрика
» » » Важнейшая задача беларускай медыцыны
Новости Кричева

Важнейшая задача беларускай медыцыны

Перад беларускай медыцынай стаіць важнейшая задача – павялічыць працягласць і павысіць якасць жыцця грамадзян. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэн­ка заявіў на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў, перадае карэспан­дэнт БелТА.
«Перад айчыннай медыцынай стаіць важнейшая задача – павялічыць працягласць і павысіць якасць жыцця нашых грамадзян. Такі адзін з асноўных прыярытэтаў нацыянальнай палітыкі дзяржавы», – заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў апошнія гады беларуская ахова здароўя дасягнула значных поспехаў у распрацоўцы перспектыўных метадаў прафілактыкі, дыягнос­тыкі і лячэння. Асвойваюцца перадавыя тэхналогіі, ствараюцца новыя лекавыя прэпараты. «За ўсімі гэтымі дасягненнямі стаяць канкрэт­ныя людзі. Найбольш каш­тоўны і значны рэсурс усёй сістэмы – медыцынскія кад­ры», – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт перакананы, што падрыхтоўка высокакваліфікаваных і канкурэнтаздольных спецыялістаў – першая з важнейшых задач айчыннай аховы здароўя. «Каб вывучыць добрага ўрача, патрэбны гады карпатлівай працы, а таксама велізарны фінансавы рэсурс і вялікая прафесарска-выклад­чыцкая работа. Ды і ў далейшым у медыцыне кожны спецыяліст вучыцца авалодваць новымі навыкамі ўсё жыццё. Таму вельмі важна забяспечыць кансультаванне і падтрымку моладзі не толькі пры выбары спецыяльнасці, але і ў час станаўлення ў прафесіі», – лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што многія школьнікі ідуць у ВНУ за кампанію з сябрамі або па парадзе бацькоў, але пры гэтым беларускія медыцынскія ўнівер­сітэты выбіраюць найбольш моц­ныя абітурыенты. «Прахадныя балы тут штогод адны з самых высокіх у краіне. Канкурэнцыя велізар­ная. Таму можна з упэўненасцю сказаць: паступаюць сюды лепшыя. Гэта правільна. Выпад­ковых людзей сярод медыкаў быць не павінна. Як бы ні было цяжка ў вучобе, працы, гэта – прызванне», – падкрэс­ліў Прэзідэнт.

Раздел сайта: Информация / Новости Кричева | Метки: новости Газета КРЫЧАЎСКАЕ ЖЫЦЦЕ Официально | Просмотры: 0 | опубликовано 16.12.2019, 08:31
Похожие новости:

Оставить свой комментарий:
Добавить комментарий:
Имя:*
E-Mail:
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:
Сварит бабушка из ягод Что-то вкусненькое на год. Ах, какое объеденье Ароматное ...
Ответ:*
Введите код: *
Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив
Комментарии отсутствуют.