А. Лукашэнка: «Перыяд холаду скончыўся»

Информация / Новости Кричева 10.02.2020, 09:16 0   

Перыяд холаду ў беларуска-амерыканскіх адносінах скончыўся. Аб гэтым ­Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ­Лукашэн­ка заявіў журналістам у час наведвання ­Добрушскай папяровай фабрыкі «Герой працы», перадае карэспандэнт БелТА.

«Я не скажу (шчыра адкажу), што амерыкан­цы ўжо такія ў нас вялікія сябры. Але перыяд вось гэтага холаду, калі мы глядзелі адзін на аднаго праз нейкую амбразуру, жалезабетонную тоўстую сценку, скончыўся. І нікому не трэба ў гэтым напрамку стагнаць, перажываць і рыдаць. Мы наладжваем адносіны з велізарнай імперыяй – вядучай краінай свету», – ­заявіў ­беларускі лідар.

«У Расіі заклапаціліся. А што, мы больш зрабілі з Амерыкай, чым Расія? Вы паглядзіце: яны ўзасос з імі стараюцца пацалавацца. Не атрымліваецца, праўда. Мы што, перажываем? Мы радуемся за іх, калі яны абдымаюцца і цалуюцца. Тут цэлы нейкі скандал узнялі: ах, прыехаў дзяржсакратар! – адзначыў Прэзідэнт. – Так, прыехаў. І я не ўтойваў, я вам намякнуў, што ў нас завочна даўнія адносіны. Калі рассакрэціць усе матэрыялы, то свет нам апладзіраваць будзе. Мы з Пампеа, калі ён быў дырэк­тарам ЦРУ, праводзілі тут вельмі сур’ёзныя аперацыі. Яны да нас звярталіся, давалі нам інфар­мацыю. Мы затрымлівалі тут з ядзернымі матэрыяламі на граніцы людзей. І без іх затрымлівалі. А ў іх гэта пытанне нумар адзін».
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што за гэта амерыканскі бок ацаніў Беларусь, а таксама за яе дружалюбную палітыку, прапанову падключыць ЗША да вырашэн­ня канф­лікту ў Данбасе. «Яны гэта заўважылі, ацанілі. І мне Майк (Пампеа) аб гэтым сказаў. Яны ўбачылі рэальную Беларусь. Не тую, якой нашы адмарозкі вазілі пражэк­ты туды і малявалі, а ўбачылі, што гэта нармальная краіна. І правоў тут хапае, і нікому жыць не перашкаджаюць», – сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што сустракаўся за апошнія гады са многімі прадстаўнікамі ЗША высокага рангу і рознымі экспертамі, палітолагамі. Больш таго, нават ПВТ у Беларусі пачыналі ствараць з удзелам амерыканцаў.
«Але ў Расіі нашым зласліўцам няўцям акунуцца ў гэту гіс­торыю. Гэта значыць мы ціха, спакойна выбудоўвалі нашы адносіны», – акцэнтаваў увагу беларускі лідар.
Ён таксама расказаў гісторыю, калі ў Беларусі яшчэ былі дрэнныя адносіны з ЗША, Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін навед­ваў гэту краіну. «Там яму выказалі папрок, што з-за яго гэта дык­татура існуе ў Беларусі. І калі пасля гэтага мы з ім сустрэліся, ён мне гаворыць: слухай, ну я цябе прашу, ты з імі як-небудзь мякчэй. Я кажу: у чым мякчэй? – Не сварыся, з імі трэба наладжваць адносіны, – расказаў падрабязнасці таго дыялогу кіраўнік дзяржавы. – Слухайце, я гэта і раблю. Хто цяпер усхваляваўся там, каму мы перайшлі дарогу?»
Гаворачы аб праведзенай у Мінску сустрэчы з Майклам Пампеа, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта быў сапраўды дружалюбны абмен меркаваннямі: «Мы абмеркавалі ўсё, што я ведаю, што яны ведаюць. Ён мне гаварыў адкрыта аб сваёй палітыцы. Я гаварыў так, як я гэта разумею. Ён разумее нашы праблемы цяпер. У тым ліку яны вельмі добра ведаюць, нават часам лепш, чым я, некаторыя пытанні ва ўзаемаадносінах з Расіяй. Ён мне сказаў: не хвалюйся, мы Беларусі дапаможам. І яго заява, што мы (ЗША. – Заўвага БелТА) па канкурэнтнай цане нафту паставім».

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Два конца, два кольца, посередине гвоздик. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив