Нафта па сусветных цэнах

Информация / Новости Кричева 12.02.2020, 09:11 0   

Першы віцэ-прэм’ер беларускага ўрада Дзмітрый Крутой пракаменціраваў журналістам вынікі праведзеных 7 лютага перагавораў на вышэйшым узроўні ў Сочы. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, на чым і настойваў беларус­кі бок, будуць купляць нафту ў расійскіх кампаній па цэнах сусветнага рынку. «Калі гаварыць аб дамоўленасці наконт нафты, нафтавага рынку, то расійскі бок згадзіўся, што беларускія НПЗ будуць купляць нафту па дамоўленасці з расійскімі нафтавымі кампанія­мі па цэнах, якія ўстанаўліваюцца на сусветным рынку. Дарэчы, гэтага ж на працягу ўсіх перагавораў не раз патрабавалі наш прэзідэнт, беларускі бок. Што Беларусі не патрэбна ніякіх спецыяльных эксклюзіўных умоў. Мы хочам купляць нафту па сусветных каціроўках, і не горш», – сказаў Дзміт­рый Крутой.
Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін згадзіўся з гэтым падыходам. «Больш таго, ён паабяцаў, што расійскі ўрад акажа ўсялякае садзейнічанне ў нашай рабоце з расійскімі здабыўнымі кампаніямі. Каб пастаўкі нафты на беларускія НПЗ былі менавіта на такіх умовах, аб якіх я сказаў вышэй», – удакладніў першы віцэ-прэм’ер.
Ён звярнуў увагу, што расійскі нафтавы рынак вельмі неаднастайны і канстатаваў, што па сутнасці палавіну студзеня бакі не знаходзіліся ў рэжыме перагавораў з-за таго, што ў Расіі прадаўжаліся навагоднія канікулы. «Але цяпер інтэнсіўнасць кантактаў паміж нашымі суб’ектамі гаспадарання вырасла. І мы бачым, што ў той жа Расіі прыкладна 100 млн т нафты з агульнага аб’ёму здабываецца і пастаўляецца невялікімі кампаніямі. Мы прос­та за шмат гадоў прывыклі, што нафту ў Беларусь пастаўляе ў асноўным вялікая пяцёр­ка – «Раснафта», «Лукойл», «Татнаф­та» і іншыя кампаніі, – адзначыў Дзмітрый Крутой. – З імі таксама перагаворы будуць, вядома, у абавязковым парад­ку прадаўжацца. Ужо ў бліжэйшыя дні міністр энергетыкі Расіі паабяцаў з імі ўсімі сустрэцца, абазначыць новыя ўмовы работы на беларускім рынку і аказаць усялякае садзейнічанне ў больш хуткім заключэнні цэнавых кантрактаў. Але пры гэтым і канцэрн «Белнафтахім», і нашы НПЗ прадоўжаць работу абсалютна з усімі суб’ектамі расійскага нафтавага рынку. Літаральна на наступным тыдні такія перагаворы пачнём ужо».
Першы віцэ-прэм’ер таксама расказаў, што, як паказалі студзеньскія дэбаты, пэўным абмежаваннем было тое, што беларускі рынак разглядаўся для расійскіх нафтаздабыўных кампаній як экспартны. «Існавалі пэўныя абмежаванні па допуску да транзітнай трубы «Транснафты». Прэзідэнт Расіі паабяцаў усе гэтыя абмежаванні зняць. Яны ўстаноўлены для ўсіх экспартных рынкаў і паставак яго асобным указам. На Беларусь гэты ўказ не будзе распаўсюджвацца. Гэта значыць, любая кампанія, якой будзе выгадна і цікава працаваць з нашымі НПЗ, атрымае допуск да трубы, транзіту, паставак праз «Транснафту» як агента. Тут ніякіх абмежаванняў не будзе. І мы чакаем, што цікавасць да нашай краіны і рынку з боку гэтых – больш дробных і сярэдняга ўзроўню – суб’ектаў павысіцца, і мы зможам у хут­кім часе гэтыя кантракты заключыць», – заявіў Дзмітрый Крутой.
Па матэрыялах БелТА.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Подготовим место, Раскатаем тесто. Вот повидло, вот творог. Мы хотим испечь ...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив