А. Лукашэнка пракаменціраваў развіццё сітуацыі з каранавірусам

Информация / Новости Кричева 18.03.2020, 09:03 0   

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, заклікаў іх без панікі будаваць сваю работу ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам, перадае карэспандэнт БелТА.
«Выклікаў вельмі шмат. Вы бачыце: свет страціў розум ад каранавіруса або, можа, на аснове гэтых усіх разважанняў па каранавірусе. Але для нас не гэта галоўнае і страшнае. Мы гэтыя вірусы перажывалі, перажывём і гэты. Былі і больш складаныя вірусы: і свіны, і птушыны, і атыповая пнеўманія. Потым ахкалі і войкалі, адкуль гэта з’явілася: вось, бачыце, сродкі масавай інфармацыі вінаватыя, што яны вельмі шырока і не так асвятлялі праблемы. Напэўна, і на гэты раз сродкі масавай інфармацыі абвінавацяць праз месяц-другі. Хоць і да іх прэтэнзій нямала», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
На думку Прэзідэнта, у Беларусі адэкватна рэагуюць на пагрозы. Медыкі ўжо даўно прымаюць кропкавыя меры, і самі беларусы ў цэлым адэк­ватна рэагуюць на сітуацыю, заўважыў Аляксандр Лукашэнка. «Беларусы проста малайцы. За выключэннем аднаго выпадку: не бегайце па аптэках і не скупляйце маскі, спецадзенне або якія-небудзь лякарствы», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пасля таго, як у краіне рэзка ўзрос попыт на медыцынскія маскі, айчын­ныя прадпрыемствы былі арыентаваны на павелічэнне аб’ёмаў іх вытвор­часці. Як расказаў Прэзідэнт, аб сітуацыі, якая складваецца ў Беларусі, яму дакладваў прэм’ер-міністр. Аказалася, што цяпер няма куды дзяваць выпушчаную прадукцыю. «Пашылі – дзяваць няма куды. Лёгкая прамысловасць патрабуе: аплаціце нам. А ахова здароўя гаворыць: нам столькі не трэба, нам няма куды дзяваць. Праўда, я яму сказаў, што трэба разварочвацца: у Германіі не хапае спецадзення, масак. Трэба прадаць іх, калі на іх ёсць попыт», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, акрамя Мінска і буйных гарадоў, сітуацыя з каранавірусам не такая праблема для раёнаў і раённых цэнтраў. «Самая вялікая для нас (не праблема, а адказнасць) – гэта эканоміка. На жаль, усе гэтыя рухі ў напрамку каранавіруса вельмі рэзка паўплывалі на эканоміку. Дайшло да таго, што наша родная Расія – падкрэсліваю – закрыла граніцу з Беларуссю», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
У той жа час ён канстатаваў, што ў Беларусі адносна спакойная абстаноўка, а «Расія ўся палае ад каранавіруса». «Дык хто ад каго павінен закрывацца. Пытанне рытарычнае», – дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка заклікаў мясцовыя органы ўлады без усякай панікі працаваць з людзьмі, нагадваючы ім аб мерах перасцярогі.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Подготовим место, Раскатаем тесто. Вот повидло, вот творог. Мы хотим испечь ...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив