Вяртання дадому

Информация / Новости Кричева 27.03.2020, 08:44 0   

Беларусь будзе выкарыстоўваць усе даступныя шляхі для вяртання сваіх грамадзян дадому. Аб гэтым гаворыцца ў заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза, што размешчана на сайце міністэрства, паведамляе БелТА.
«Магу дакладна сказаць, што аказанне садзейнічання беларускім грамадзянам у вяртанні дадому будзе прадоўжана. Мы будзем рабіць гэта ў рамках усіх існуючых магчымасцей, выкарыстоўваць усе даступныя нам шляхі, хоць іх з кожным днём становіцца ўсё менш. Наша ўзаемадзеянне з замежнымі партнёрамі па гэтых пытаннях, у тым ліку цесная каардынацыя з расійскім бокам, таксама прадаўжаецца», — адзначыў Анатоль Глаз.
Ён удакладніў, што дапамога аказана ўжо 4,6 тыс. беларусаў. У гэту работу ўключаны ўсе зацікаўленыя дзяржорганы і нацыянальны авіяперавозчык «Белавія».
«Безумоўна, прынятае ўчора расійскім бокам рашэнне ўносіць пэўныя карэктывы, паколькі звужае існуючыя магчымасці для пералётаў беларусаў у Мінск, асабліва з далёкіх краін. Але мы неаднаразова гаварылі, што бягучая сітуацыя — гэта якраз агульны выклік, дзейнічаць тут трэба разам і змагацца з ім сумесна. Таму сёння адбылася тэлефонная размова міністраў замежных спраў Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова. Па яе выніках пацверджана гатоўнасць прадаўжаць цесную сумесную работу нашых міністэрстваў і загранустаноў па пытаннях аказання дапамогі ў вяртанні дадому грамадзян дзвюх дзяржаў», — сказаў прэс-сакратар.
Паводле яго слоў, расійскі бок запэўніў, што пры планаванні эвакуацыйных мерапрыемстваў будзе старацца аказаць садзейнічанне ўсім маючым патрэбу ў дапамозе расіянам і беларусам.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

На полянке рос цветок, Словно стрелка, стебелёк, А на тонком стебелёчке — Ярко-синие звоночки.

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив