
Успамін пра магілёўскія пустыні. "Магілёў майго дзяцінства" Юрася Каласоўскага
Улетку адным з самых любімых месцаў для гульняў была старая баржа, якую чамусьці пакінулі на вузкім перашыйку паміж залівам і самім Дняпром: гуляць там у хованкі, прабіраючыся па іржавых адсеках ды раз-пораз вылазячы на палубу, было сапраўднай асалодай і цудоўнай прыгодай!...