Пачаўся рабочы візіт

Информация / Новости Кричева 29.04.2019, 08:22 0   

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ­Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку, ­перадае карэспандэнт БелТА.
Кіраўнік дзяржавы ў сталіцы Кітая прыме ўдзел у мерапрыемствах II Форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Пояс і шлях». Аляксандр Лукашэнка прадставіць прапановы беларускага боку па развіцці гэтай глабальнай ініцыятывы, паглыб­ленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы з акцэнтам на стварэнні раўнапраўнай і празрыс­тай сістэмы міжнароднага гандлю.
Чакаецца таксама, што на палях саміту Прэзідэнт правядзе шэраг сустрэч з замежнымі лідарамі. Запланавана асобная сустрэча са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю найбольш значных сумесных праектаў, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў гандлёва­-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах.Напярэдадні візіту кіраўніка дзяржавы ў Пекін прыбыла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя ў складзе кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў. Прайшлі сустрэчы па галіновых напрамках, падпісана ўжо больш за дзесяць дамоўленасцей аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.
У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 19 красавіка Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць стратэгічнага партнёрства з Кітаем. Узаемадзеянне дзвюх краін увайшло ў новую эпоху — з асаблівым узроўнем давернага ўсебаковага стратэгічнага ўзаемавыгаднага партнёрства. А Беларусь адыгрывае важную ролю ў рэалізацыі міжнароднай ініцыятывы Кітая. «Беларусь — наймацнейшая ніць у палатне Шаўковага шляху!» — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін у верасні 2013 года вылучыў ініцыя­тыву стварэння Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, накіраваную на фарміраванне новага парадку міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Ва ўзаемасувязі з ініцыятывай будаўніцтва марскога Шаўковага шляху XXI стагоддзя аб’яднаная канцэпцыя атрымала назву «Пояс і шлях». Пяць прыярытэтаў супрацоўніцтва з краінамі ўздоўж пояса і шляху: палітычная каардынацыя, узаемасувязь інфраструктуры, бесперабойны гандаль, свабода руху капіталу і ўмацаванне блізкасці паміж народамі.
Беларусь у ліку першых падтрымала ініцыятыву і прадаўжае актыўна ўдзельнічаць у яе рэалізацыі. Пры гэтым адным з ключавых элементаў з’яўляецца развіццё індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Цяпер у парку зарэгістравана ўжо больш як 40 рэзідэнтаў з розных краін свету. З пачатку рэалізацыі праекта ў парк інвесціравана звыш $443 млн. Рэалізуюцца праекты ў сферах электронікі і тэлекамунікацый, фармацэўтыкі і біятэхналогій, машынабудавання, новых матэрыялаў, вытворчасці лазернага абсталявання, беспілотных комплексаў.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Семь одежек и все без застежек. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив