Прэзентацыя ў Мюнхене

Информация / Новости Кричева 29.05.2019, 09:19 0   


Прэзентацыя II Еўрапейскіх гульняў і турніру па баскетболе 3х3, уключанага ў праграму прэстыжнага форуму, адбылася на Генеральнай асамблеі ФІБА-Еўропа, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Беларускай федэрацыі баскетбола.
У асамблеі, якая прахо­дзіла ў Мюнхене 24-25 мая, прымалі ўдзел кіраўнікі нацыянальных федэрацый Еўропы, прэзідэнт ФІБА Арасіа Мураторэ, генеральны сакратар ФІБА Андрэас Загкліс. Нашу краіну прадстаўляла дэлегацыя на чале са старшынёй Беларускай федэрацыі баскетбола Максімам ­Рыжанковым.
Генеральны сакратар і выканаўчы дырэктар БФБ Настасся ­Марыніна расказала ўдзельнікам асамблеі аб спаборніцтвах па баскетболе 3х3 у чэрвені ў Мінску, у якіх прымуць удзел 16 мацнейшых мужчынскіх і жаночых каманд. Размова таксама ішла аб інфраструктуры, магчымасцях бязвізавага ўезду ў ­Беларусь і турыстычных пакетах для арганізаваных груп балельшчыкаў.
Свой удзел у II Еўрапейскіх гульнях у якасці госця пацвердзіў выканаўчы дырэктар Міжнароднай федэрацыі баскетбола ў Еўропе Каміль Новак. Чакаецца візіт у Мінск і прэзідэнта ФІБА-Еўропа, выбары якога адбыліся ў Мюнхене, 25 мая.
«Многія кіраўнікі ФІБА і ФІБА-Еўропа, а таксама прадстаўнікі нацыянальных федэрацый ужо шмат разоў наведвалі нашу краіну. Усе яны адзначаюць выдатную арганізацыю мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Беларусі, прыгажосць сталіцы і высокі ўзровень спорту ў краіне пры падтрымцы кіраўніка дзяржавы. У час перагавораў з кіраўнікамі нацыянальных федэрацый дасягнуты дамоўленасці аб падтрымцы ініцыятыў Беларусі па пытаннях правядзення вялікіх спартыўных турніраў у нашай краіне, а таксама ў рэалізацыі сумесных праектаў», — рас­казаў Максім Рыжанкоў.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Тот, кого зовут бобром, Без гвоздей построит...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив