Генерал інтэнданцкай службы

Информация / Новости Кричева 10.07.2019, 09:12 0   

Без тыла няма перамогі… Гэта было вызначана арміямі шматлікіх краін у час баявых дзеянняў. А садзейнічала пос­пеху войскаў інтэндан­цкая служба. Гэта служба тылу ва ўзброеных сілах шмат розных дзяржаў, якая загадвае забеспячэннем войскаў харчаваннем, фуражом, рэчавай і абоз­на-гаспадарчай маёмасцю, а таксама кватэрным і бытавым абслугоўваннем асабовага саставу. Зарадзілася яна ў ХVІІ стагоддзі ў Францыі, дзе ўпершыню з’явіліся армінтэн­данты. Ва Узброеных Сілах СССР інтэн­данцкая служба існавала ў 1940-55 і 1958-59 гг. Пасля яе ліквідацыі ўваходзіўшыя ў яе службы харчовага, рэчавага забеспячэння і кватэрна-эксплуатацыйная былі перададзены адпавед­ным цэнтральным органам ваеннага кіравання.
Калі пачалася Вялікая Айчын­ная вайна, сістэмы тылавога забеспячэння РСЧА і ВМФ СССР былі практычна ва ўсіх адносінах зусім не гатовыя да тых задач, якія ім давялося выконваць. Служ­ба тылавога забеспячэння была, па вялікаму рахунку, дэцэнтралізаваная, органы кіравання забеспячэннем адсутнічалі на тактычным і аператыўным узроўнях і нават на ўзроўні ваенных акруг. Існаваўшыя аддзелы забеспячэння былі недаўкамплектаваныя, сродкі забеспячэння былі неэфектыўна разгорнуты для вырашэння праблемы тылавога забеспячэння ў складаных умовах пачатку вайны. Вось у такіх цяжкіх абставінах сустрэў Вялікую Айчын­ную вайну наш зямляк Міхаіл Фёдаравіч Попель – інтэн­дант 1 рангу штаба Прыморскай Арміі.
Ён нарадзіўся ў 1893 годзе ў вёсцы Сакольнічы, якая ў той час уваходзіла ў склад Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета. Каст­рычніцкую рэвалюцыю сустрэў у сталым узросце. У радах Чырвонай Арміі з лютага 1918 года. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Расіі на Уральскім і Паўднёвым франтах. У 1938 годзе быў узнагароджаны медалём «ХХ год РСЧА». За ўдзел у польскай кампаніі прадстаўляўся да ўзнагароды, але чамусьці яе не атрымаў.
Найбольш ярка арганізатарскі талент, знаход­лівасць і кемлівасць, а часам і гераізм нашага зямляка праявіліся ў час Вялікай Айчын­най вайны ў радах інтэнданцкай службы. У першыя цяжкія дні вайны камандаванне не так часта ўзгароджвала байцоў і камандзіраў, а тым больш, тыла. Але Міхаіл Фёдаравіч быў адзначаны за ўмелае, своечасовае забеспячэн­не войскаў Прыморскай Арміі ўсім неабходным у перыяд з 29.07.1941 г. па 31.08.1941 г.
З узнагароднага ліста:
“Интендантский отдел, в частности, вещевое отделение к моменту выделения Приморской Армии из состава ОДВО совер­шенно не имело никаких запасов обмун­дирования. Части, переданные в Примор­скую Армию – 25 и 95 СД, полностью обеспечены не были. При большом недостат­ке обмун­дирования, отрыве от фронтовой базы, совершенно новом составе вещевого отделения, призванного из запаса за исключением 2-х человек, в этих условиях начало работу вещевое отделение.
Большую работу по обеспечению армии как в настоящий момент, так и по под­готовке к зиме провел и проводит начальник вещевого отделения – интендант 1 ранга т. Попель.
Ходатайствую о пред­ставлении к награждению – интенданта 1 ранга т. Попель – Красной Звездой».
Армейский интендант
Одесского оборонительного района интендант 1 ранга (Ермилов)”
Аднак Міхаіл Фёдаравіч атрымаў толькі медаль “За баявыя заслугі” (10.02.1942 г.).
У час наступлення ў лістападзе 1942 года, праведзенага сіламі Паўднёва-Заходняга, Данскога і Сталінградскага франтоў, баёў на Каўказе ў 1942-43 гг., а таксама ў час Курскай бітвы і далейшых баёў за Днепр перад тылам Узброеных Сіл СССР паўставалі новыя праблемы. Яны тычыліся забеспячэння буйных агульнавайсковых груповак, нярэдка дрэнна аснашчаных тэхнікай і наступаючых шырокім фронтам на ўчастках, дзе шляхі зносін былі пашкоджаны альбо зусім знішчаны. Уплыў ведамастваў стратэгіч­нага тылу на арганізацыю тылавога забеспячэння франтоў узрастаў паралельна з ростам маштабаў ваенных дзеянняў.
На працягу Вялікай Айчыннай вайны каман­даванне накіроўвала вопытнага і адказ­нага інтэнданта М. Попеля на найбольш адказныя накірункі баявых дзеянняў войск для аператыўнага, поўнага і своечасовага забес­пячэння іх усім неабходным. І ён заўсёды паспяхова выконваў пастаўленыя задачы. Аб гэтым сведчаць урадавыя ўзнагароды – медалі “За абарону Адэсы”, “За абарону Севастопаля”, “За абарону Каўказа”, “За абарону Сталінграда” і ордэн Чыр­вонага Сцяга (08.10.1942 г.).
У ваенных мемуарах “Сталінградскі рубеж” Мікалай Крылоў пісаў: “Выходит, ты сразу три медали получишь, – весело сказал, входя ко мне со свежей газетой, Кузьма Акимович Гуров. – Повезло! Во всей шестьдесят второй столько медалей будет причитаться, навер­ное, только тебе да Попелю.
Полковник интендантской службы Михаил Федорович Попель, сменивший не так давно генерал-майора А.И. Лобова в должности заместителя командарма по тылу, был при обороне Одессы и Севастополя арминтен­дантом Приморской. Здесь, на Волге, мы с ним еще не виделись. КП тыла находился на левом берегу”.
У верасні 1944 года палкоўнік М. Попель узначальваў інтэнданцкую службу тыла Паўноч­нага фронту супрацьнаветранай абароны. 18.10.1944 года яму было прысвоена званне генерал-маёра інтэнданцкай службы.
Прайшоўшы франтавымі дарогамі Вялікай Айчын­най вайны, Міхаіл Фёдаравіч сустрэў Дзень Перамогі. Пасля выхаду ў адстаўку пражываў з сям’ёй ў Маскве, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці. На жаль, зямны шлях генерала М. Попеля абарваўся ў 1960 годзе. Пахаваны ён на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.
Канстанцін Цітоў.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Сварит бабушка из ягод Что-то вкусненькое на год. Ах, какое объеденье Ароматное ...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив