Работы яшчэ працягваюцца

Информация / Новости Кричева 28.08.2019, 08:17 0   

У маі сёлетняга года на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта было разгледжана пытан­не “Аб падрыхтоўцы аб’ектаў народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2019/2020 года”. Створана камісія па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых, прафілактычных и рамонтных работ, стварэнні неабходных запасаў паліва на чарговы ацяпляльны сезон, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Асмалоўскі.
Зацверджаныя рашэннем райвыканкама мерапрыемствы прадугледжваюць завяршэнне ўкаранення энергазберагаючых мерапрыемстваў, што забяспечваюць зніжэнне спажываемых энер­гарэсурсаў на працягу ацяпляльнага сезона, да 1 верасня 2019 г. Гэта тычыцца прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, усіх суб’ектаў гаспадарання незалежна ад форм уласнасці. Да гэтага тэрміну таксама павінна быць забяспечана рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц у міжраённым аддзяленні філіяла ДУ “Дзяржэнерганагляд” па Магілёўскай вобласці.
Перад УКВП “Камунальнік” была пастаўлена задача па забеспячэнні замены і будаўніцтва цеплавых сетак да 20 верасня 2019 г. у аб’ёме 4,3 км, да 1 студзеня 2020 г. – 5,1 км.
Прывесці ў належны стан палосы лесу, што прылягаюць да прасек высакавольтных ліній, павінны раён электрычных сетак РУП “Магілёўэнерга”.
Работы суб’ектамі гаспадарання працягваюцца. А ход выканання запланаваных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб’ектаў народнай гас­падаркі да асенне-зімовага перыяду 2019/2020 года будзе разгледжаны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.
УЛ. ІНФ.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Семь одежек и все без застежек. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив