Дзмітрый Бачкоў: “Запыт і адказнасць”

Информация / Новости Кричева 9.09.2019, 08:35 0   

Учора на базе КСУП “Добрасць”, каля летняй дойкі за вёскай Дарагая, прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў.
Развіццё жывёлагадоўчай галіны і цяперашні яе стан – вось асноўнае пытанне больш за дзвюхгадзіннай размовы са спецыялістамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, раённых служб, кіраўнікамі і галоўнымі спецыялістамі сельскагаспадар­чых арганізацый. Размовы прынцыповай, патрабавальнай, з дачай адзнакі кадрам раённага звяна і кіраўнікам гаспадарак.
Сённяшняе становішча спраў у жывёлагадоўчай галіне раёна не дае ніякіх падстаў быць задаволеным. Паказчыкі вытворчасці і рэалізацыі малака, яго таварнасці, сярэднясутачных прываг на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы – не тыя, што можа мець Крычаўскі раён.
У чым прычыны, што перашкаджае гаспадаркам дынамічна развіваць жывёлагадоўлю? Адказы на гэтыя пытанні спрабавалі даць галоўныя спецыялісты райсельгасхарчу, раённай ветэрынарнай службы, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Прывесці штосьці з іх выступленняў не атрымоўваецца – няма дакладнасці, канкрэтыкі, рэальных прапаноў на дадзены момант. Як кажуць, набор агульных фраз, а некаторыя з кіраўнікоў абмежаваліся кароткай фразай: “Выправім становіш­ча”. Якім чынам – гэта ўжо пытанне іх адказнасці.
На думку намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ігара Мяцеліцы, кіраўнікам гаспадарак трэба ўшчыльную заняцца жывёлагадоўляй. Павелічэнне вытворчасці малака, мяса – іншага выйсця няма, няма іншых крыніц паляпшэння фінансавага становішча сельгасвытворцаў. А для гэтага, у першую чаргу, трэба дабіцца строгага захоўвання тэхналогіі на кожным вытворчым участку. Сачыць за тэхналагічным працэсам павінны спецыялісты на месцах, а не ўсе з іх, на жаль, дакладна валодаюць сітуацыяй. Вось і пацягнецца ланцужок недапрацовак – недагледзеў, недакантраляваў, прапусціў, не заўважыў… У выніку – недаатрыманне прадукцыі, зніжэнне яе якасці.
Адсутнасць сістэмнасці, у тым ліку і ў плане кантролю, планавасці і аналізу ў жывёлагадоўлі гаспадарак – гэта таптанне на месцы: то ўзлёт, то падзенне, а рэзультат у выніку застаецца ранейшым.
“Нізкія паказчыкі жывёлагадоўчай галіны ў гаспадарках – гэта не выпад­ковасць, а заканамернасць. Таму што не працуюць кадры на месцах, — рэзюмаваў глава раёна Дзмітрый Бачкоў. – Павінны быць запыт і адказнасць”.
На гэтым і будзе будавацца далейшая работа ў сельскагаспадар­чай вытворчасці раёна. І кіраўнік гаспадаркі – аснова, разам з каман­дай спецыялістаў. Не будзе каманды – не можа быць і рэзультата.
Кадравае забеспячэнне сельскагаспадарчых арганізацый, правядзен­не атэстацыі кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак, распрацоўка ўмоў аплаты працы (а па верасні ўмовы аплаты павінны быць новымі), разлікі з банкамі па ўзятых крэдытах, развіццё і стымуляванне настаўніцтва для маладых кадраў сяла і іншыя напрамкі таксама былі абмеркаваны ў час пасяджэння. Гаспадаркам у найбліжэйшы час, пад асабістую адказ­насць кіраўнікоў, даручана распрацаваць мерапрыемствы па падрыхтоўцы да зімова-стойлавага перыяду ўтрымання жывёлы і інш.
Таццяна Іўкіна.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Семь одежек и все без застежек. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив