На сувязі з кіраўніком раёна
Информация / Новости Кричева 14.10.2019, 09:03 0
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговую “прамую тэлефонную лінію”, на якую паступіла 8 тэлефонных званкоў. На сувязі з кіраўніком раённай выканаўчай улады былі і гараджане, і жыхары сельскіх населеных пунктаў.
Так, з вуліцы Мікрараён Сож, 31 паведамілі аб тым, што пашкоджана каналізацыйная труба, а таксама ў асобных месцах трэба выраўняць дах (пасля праведзенага капітальнага рамонту). Было тэлефанаванне з дома № 13 па вул. Мікрараён Камсамольскі: на сцяне дома ўтварыліся трэшчыны. Яшчэ адна праблема была ўзнята: на вул Фрунзе,8/12 пры пракладцы сілавога кабеля былі пашкоджаны падмурак дома і адмостка, і цяпер вада трапляе ў падвал. Сюды, па даручэнні старшыні райвыканкама, будуць накіраваны спецыялісты раённых службаў для разгляду зваротаў і прыняцця рашэння па іх выкананні.
Шэраг прапаноў быў выказаны ў звароце заяўніка з вуліцы Суворава – правесці асфальтаванне дарог у мікразоне “Ціміразеўская”, у прыватнасці, па вул. Суворава, а таксама давесці да насельніцтва план па добраўпарадкаванні дарог у горадзе.
Жыхары сельскіх населеных пунктаў узнялі пытанні па выдаленні аварыйнага дрэва (вёска Лабковічы), прывядзенні ў парадак накрыўкі на шахтны калодзеж (вёска Дарагая).
Пытанне добраўпарадкавання дарог у прыватным сектары становіцца больш актуальным з надыходам неспрыяльных умоў надвор’я. Вось і з вуліцы Чырвонаармейская паступіў зварот аб яе добраўпарадкаванні пасля правядзення тут у мінулым годзе водаправодных сетак. Частка вуліцы добраўпарадкавана, на ёй адноўлена асфальтавае пакрыццё, а тут было грунтовае пакрыццё – жыхарам у непагадзь прайсці па дарозе вельмі складана.
Источник: