Што хвалюе людзей?

Информация / Новости Кричева 24.12.2019, 08:38 0   

Гэта дапамагаюць высветліць рэгулярныя сустрэчы кіраўніцтва райвыканкама з жыхарамі гарадскіх мікразон, у якіх у абавязковым парад­ку бяруць удзел работнікі камунальнай службы, таму што большая частка ўзнімаемых пытанняў адносіц­ца да камунальнай сферы.
На мінулым тыдні адбылася чарговая сустрэча старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзміт­рыя Бачкова з жыхарамі мікразоны “Піянерская”. І пачалася яна з аналізу вырашэння пытанняў, узнятых на папярэдняй сустрэчы. Так, па шэрагу вуліц адноўлена вулічнае асвятленне – Астроўскага, Гуменнікава і іншыя. Распачаліся работы па навядзенні парадку каля дамоў, дзе ніхто не пражывае. Улетку тут праводзілі абкоску пустазелля (вул. Куйбышава). Работы па падсыпцы аднаго з участкаў праезнай часткі завулка Майскі УКВП «Камунальнік» запланаваны на 2020 год. На кантролі застаецца пытанне падсыпкі пляцоўкі для збору цвёрдых камунальных адходаў па вул. Набярэжная.
Пытанні, што цяпер найбольш хвалююць жыхароў мікразоны «Пія­нерская», таксама носяць камунальны харак­тар. Гэта – чыстка і рамонт шахтных калодзежаў, бо якасць вады з водаправодных калонак іх не задавальняе – рыжага колеру; водаадвядзен­не на асобных участках вуліц; рамонт «ляжачага паліцэйскага»; змяншэнне колькасці бадзячых сабак і іншыя.
Прагучалі прапановы нейкім чынам абулад­каваць тэрыторыю на месцы знесенага адміністрацыйнага будынку меліярацыі, праводзіць на Крычаўшчыне больш шырокамаштабных мерапрыемстваў. Шкада толькі, што гэтыя прапановы ставіліся як задачы: трэба зрабіць. А дзе ініцыятыва з месцаў? Прасцей простага акрэсліць праблему і сачыць за яе вырашэннем староннім назіральнікам, а потым яшчэ хоць чымсьці, але выказаць сваю незадаволенасць. Не, шаноўныя землякі, так жыццё ў нас на Крычаўшчыне «не забурліць, не закіпіць і не запеніц­ца». Будзем жыць у «балоце», у лепшым выпадку – паволь­на плыць па цячэнні…
Т. Лістапад.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Семь одежек и все без застежек. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив