У раскошнай атмасферы і з удзелам Прэзідэнта

Информация / Новости Кричева 4.01.2020, 08:31 0   

Першы ў гісторыі сучаснай Беларусі
Венскі баль прайшоў у Палацы Незалежнасці.

Сярод удзельнікаў і гасцей свята – Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэм’ер-міністр Сяргей Румас, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і дыпламатычнага корпуса.
Але галоўныя персоны, да каго на свяце была прыкавана ўсеагульная ўвага, – гэта, безумоўна, дэбютанты, якія атрымалі запрашэнне на баль дзякуючы сваім поспехам у вучобе, творчас­ці, спорце, навуковай і грамад­скай дзейнасці. Гэта моладзь, студэн­ты ВНУ, навучэнцы іншых устаноў адукацыі. Усяго больш за 360 удзельнікаў.
Венскія балі аднесены да помнікаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА і з’яўляюцца неад’емнай част­кай сусветнай культуры. Баль у Мінску праходзіў у адпаведнасці са шматвяковымі традыцыямі і крытэрыямі ЮНЕСКА. Праграма свята ўключала дзве часткі – класічную і адвольную.

Адкрылася ўрачыстасць паланэзам у выкананні дэбютантаў: дзяўчат у беласнежных сукенках з мініяцюрнымі букетамі ў руках і юнакоў у чорных фраках.
«Цяпер я з вялікім задавальненнем гляджу на вас, юных, шчаслівых, з бліскучымі вачамі. На дзяўчат у цудоўных бальных сукенках, юнакоў у фраках і парадных мундзірах. Я вельмі ганаруся (і вы гэта ведаеце) прыгажосцю нашага народа. Вы сёння – увасабленне гэтага народа. Ведаю, што гэта прыгажосць гарманічна спалучаецца з розумам, адукаванасцю і працавітасцю. Гэта тыя якас­ці, якімі славіцца беларуская нацыя і якія робяць нас асаблівымі і адрозніваюць ад іншых народаў», – адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прывітальным звароце да ўдзельнікаў балю.
Пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаі­зія Вергетэр у размове з карэспан­дэнтам БелТА расказала, што для яе вялікі гонар прымаць удзел у Вен­скім балі ў Мінску. Яна падкрэс­ліла, што еўрапейскія баль­ныя традыцыі вельмі гарманіч­на ўпісваюцца ў беларускую рэчаіснасць, пры гэтым набываюць асаблівы нацыя­нальны каларыт.
Кожнага з удзельнікаў балю чакалі навагоднія падарункі. У хут­кім часе да іх дабавіцца яшчэ адзін прэзент, які падрыхтуюць па даручэнні Прэзідэнта, – ­фільм аб праведзеным урачыстым ­мерапрыемстве.

  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Не нужны нам топоры, Мы строители - ...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив