Шырокая масленіца
Информация / Новости Кричева 26.02.2020, 08:43 0
29 лютага, у 11 гадзін, на стадыёне “Сож-2002” пройдзе раённая святочная праграма “Шырокая масленіца”.
Крычаўлян і гасцей горада чакаюць фальклорна-абрадавае свята “Масленіца” з конкурсна-гульнявой забаўляльнай праграмай, работай мабільных груп, канцэртнай праграмай творчых калектываў горада. А таксама – спартыўна-гульнявыя спаборніцтвы, выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, забаўляльная пляцоўка “Дзіцячы гарадок”, святочны гандаль і многае іншае.
Свята Масленіцы будзе арганізавана ва ўсіх сельскіх Дамах культуры і сельскіх клубах, а таксама ў пасёлку цэментнікаў.
Арганізатары мерапрыемства запрашаюць усіх на бліны!
Источник: