ШТОДЗЕНЬ У АЭРАПОРЦЕ МІНСК БОЛЬШ ЗА 150 ЧАЛАВЕК ПРАХОДЗЯЦЬ ЛАБАРАТОРНЫЯ АБСЛЕДАВАННІ НА КАРАНАВІРУС

Информация / Новости Кричева 19.03.2020, 09:08 0   

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штодзень ад 150 да 230 чалавек праходзяць лабараторныя абследаванні на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Аб гэтым журналістам паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Хомчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«У пунктах санітарна-каранціннага кантролю аэрапорта кругласутачна працуюць супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы і лабараторыі. Арганізавана два стацыянарныя пункты — для пасажыраў з СНД і грамадзян іншых краін. У час пік могуць быць дадаткова створаны адзін-два мабільныя пункты па ўзяцці біялагічнага матэрыялу. У дзень правяраем ад 150 да 230 чалавек у залежнасці ад пасажырапатоку», — сказала Кацярына Хомчанка.
Цяпер у аэрапорце ўзмоцнены санітарна-эпідэміялагічны кантроль. Арганізавана двайная цеплавізійная праверка прыбываючых людзей: спачатку на борце самалёта, затым у зоне аэравакзальнага комплексу. У распараджэнні супрацоўнікаў санітарна-каранціннага пункта ёсць бескантактавыя тэрмометры: імі карыстаюцца для больш дакладнага вызначэння тэмпературы чалавека, у якога цеплавізары зафіксавалі яе павышэнне.
Людзі, якія прыляцелі з Італіі, Ірана, Кітая і Паўднёвай Карэі, абавязкова запаўняюць анкеты. Яны пазначаюць, адкуль канкрэтна прыбылі, дзе да гэтага знаходзіліся, пакідаюць кантактныя даныя, а таксама сдаюць аналізы. Інфармацыя паступае супрацоўнікам каранціннага пункта. Яны апрацоўваюць даныя анкет і накіроўваюць пісьмы ў рэгіёны, у якіх адзначаюць неабходнасць медыцынскага нагляду за канкрэтным чалавекам. Кацярына Хомчанка звярнула ўвагу: у аэрапорце здаць аналізы можна толькі да атрымання багажу ў час праходжання мытнага кантролю.
Людзі, што прыехалі ў Беларусь з гэтых чатырох краін, якія не паспелі або не змаглі здаць аналізы ў аэрапорце, але адчуваюць сябе здаровымі, могуць зрабіць гэта пазней у гарадской клінічнай інфекцыйнай або дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцах. Калі чалавек захварэў, яму трэба праінфармаваць участковую паліклініку, выклікаць хуткую. Пры неабходнасці пацыента шпіталізуюць.
Пасля прылёту самалёта з Франкфурта-на-Майне ў каранцінным пункце шматлюдна: многія праяўляюць свядомасць і адразу правяраюцца. Адна з іх — магіляўчанка Ніна. «Я прыляцела з Вялікабрытаніі — краіны са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй. На мой погляд, кожны павінен праявіць свядомасць і здаць аналізы. Я сама выказала жаданне прайсці кантроль, таму што дбаю аб здароўі сваіх блізкіх і ўсяго асяроддзя. Тым больш што запаўненне анкеты і здача аналізаў займаюць усяго пару мінут», — сказала яна.
Гэтак жа зрабіла і мінчанка Любоў, якая вярнулася з Франкфурта-на-Майне. «Цяпер нам усім трэба быць максімальна адказнымі, — лічыць яна. — Калі можна, то сядзець дома, берагчы сябе і блізкіх. Агляд — гэта вельмі хутка і проста. Але нават калі было б складана, усё роўна гэта таго варта».
На тэрыторыі аэрапорта для мінімізацыі выпадкаў завозу інфекцыі рэгулярна праводзіцца прыбіранне з выкарыстаннем дэзынфіцыруючых сродкаў па віруліцыдным рэжыме. Асаблівая ўвага ўдзяляецца месцам найбольшага скопішча людзей — залам чакання і санвузлам.
Дадаткова на тэрыторыі аэрапорта ўстаноўлены санітайзеры, каб кожны пасажыр мог пасля прылёту або да вылету апрацаваць рукі. У шматлюдных месцах можна знайсці рэцыркулятары — абеззаражвальныя ўстройствы для дэзынфекцыі паветра.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Два конца, два кольца, посередине гвоздик. Что это?

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив