На падтрымку эканомікі

Информация / Новости Кричева 2.04.2020, 15:14 0   

У Беларусі на падтрымку эканомікі з-за каранавіруса плануецца накіраваць амаль Br110 млн. Аб гэтым паведаміўжурналістам прэм’ер-міністр Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БелТА.
Комплекс мер па падтрымцы эканомікі ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы. «Цяжка падлічыць усе меры. Магу толькі сказаць, што прамыя меры бюджэтна-падатковай падтрымкі складуць амаль Br110 млн», — праінфармаваў прэм’ер-міністр.
Прапанаваны пакет мер ён назваў неардынарным. «Ён прадугледжвае падтрымку цэлых сектараў, у якіх працуюць 550 тыс. чалавек», — адзначыў прэм’ер.
Комплекс мер складаецца з пяці пакетаў. «Там ёсць шэраг мер у сферы грашова-крэдытнай і прудэнцыяльнай палітыкі, падтрымка рэальнага сектара эканомікі, па абароне спажывецкага рынку», — расказаў Сяргей Румас. Прапануецца таксама пакет мер, які дасць магчымасць ініцыяваць прыняцце рашэнняў у ЕАЭС.
Урад прыняў ужо шэраг неабходных пастаноў. «Усе астатнія пастановы, якія выкладзены ў гэтым пакеце мер, будуць прыняты. Яны ўжо распрацаваны, праходзяць працэдуру ўзгаднення», — дадаў прэм’ер.
Сяргей Румас нагадаў, што Прэзідэнт уважліва ставіцца да прапаноў аб аказанні мер дзяржпадтрымкі. «Таму кіраўнік дзяржавы накіраваў гэты комплекс мер для заключэння ў іншыя дзяржорганы. Урад чакае, што калегі з Адміністрацыі Прэзідэнта, Камітэта дзяржкантролю падзяляюць нашы падыходы аб неабходнасці аказання гэтай дзяржпадтрымкі і ў бліжэйшы час унясуць кіраўніку дзяржавы свае заключэнні», — сказаў кіраўнік урада.
Чакаецца, што пакет мер будзе прыняты ў бліжэйшы час.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Не нужны нам топоры, Мы строители - ...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив