Устаноўлены правілы паводзін у самаізаляцыі

Информация / Новости Кричева 3.04.2020, 15:10 0   

 

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла правілы паводзін у самаізаляцыі людзей, якія прыбылі з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства № 24 ад 31 сакавіка 2020 года, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
У прыватнасці, грамадзяне, якія прыбылі з-за мяжы, не павінны пакідаць месцы пражывання (знаходжання), у тым ліку наведваць месцы работы (вучобы), магазіны, гандлёвыя цэнтры, аб’екты грамадскага харчавання, спартыўныя, выставачныя і канцэртныя залы, кінатэатры, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей, за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці.
Для набыцця тавараў трэба карыстацца паслугамі інтэрнэт-магазінаў. Пры гэтым трэба выключыць непасрэдны кантакт з дастаўшчыкамі тавараў.
Звяртаецца ўвага на неабходнасць выконваць гігіенічныя мерапрыемствы: дасканала мыць рукі з мылам не менш як 20 секунд альбо карыстацца антысептыкам для апрацоўкі рук, а аднаразовыя насавыя хустачкі або сурвэткі ўтылізаваць у закрыты кантэйнер для смецця або пластыкавы пакет.
Пры пагаршэнні стану здароўя (павышэнне тэмпературы цела да 37 градусаў і вышэй, кашаль, задышка) людзям, якія прыбылі з-за мяжы, трэба звярнуцца ў хуткую медыцынскую дапамогу, пазваніўшы па тэлефоне 103 або адправіўшы SMS. Пры гэтым трэба паведаміць аб сваім знаходжанні ў краінах, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, і аб знаходжанні ў самаізаляцыі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Як паведамлялася, людзі, якія прыбылі ў Беларусь з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў дамашніх умовах. Пералік такіх краін апублікаваны на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Кричевская Жизнь (Новости)
  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Тот, кого зовут бобром, Без гвоздей построит...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив