ЛУКАШЭНКА: БЕЛАРУСЬ НЕ СТАНЕ АДМАХВАЦЦА АД РЭКАМЕНДАЦЫЙ СААЗ, АЛЕ БУДЗЕ ДЗЕЙНІЧАЦЬ ЗГОДНА З СІТУАЦЫЯЙ

Информация / Новости Кричева 24.04.2020, 08:34 0   

ЛУКАШЭНКА: БЕЛАРУСЬ НЕ СТАНЕ АДМАХВАЦЦА АД РЭКАМЕНДАЦЫЙ СААЗ, АЛЕ БУДЗЕ ДЗЕЙНІЧАЦЬ ЗГОДНА З СІТУАЦЫЯЙ

Беларусь не стане адмахвацца ад рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, але будзе дзейнічаць згодна з сітуацыяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўчора прыслаў мне пісьмо і падзякаваў нашай краіне за тыя дзеянні, якія мы прымаем у барацьбе з хваробамі, — расказаў Аляксандр Лукашэнка. — Меры, якія прапанаваны СААЗ, павінны быць абавязкова вывучаны, нельга ад іх адмахвацца. Але калі, дапусцім, яны нам рэкамендуюць увесці меры аж да каменданцкай гадзіны, я яшчэ раз падкрэсліваю: трэба — увядзём, ізалюем гарады, пасёлкі і вёскі. Але хіба сёння такая праблема ёсць перад краінай? Не. Таму мы не адмахваемся ад рэкамендацый, але мы павінны, зыходзячы з комплексу рэкамендацый, нашага вопыту, дзейнічаць адпаведна. Нельга дзейнічаць наўдачу і «а давайце зробім на ўсялякі выпадак, горш не будзе». Горш не будзе, але калі мы будзем у бальніцы трымаць здаровых людзей, то, не дай бог, нам і ложкаў потым не хопіць».

Прэзідэнт дадаў, што ў Беларусі значна павялічылі патэнцыял устаноў аховы здароўя, магутнасці па вытворчасці айчынных прэпаратаў і тавараў медыцынскага прызначэння. Ён падкрэсліў: цяпер важна не перагрузіць сістэму аховы здароўя. Пакуль, паводле яго слоў, у Беларусі з гэтым спраўляюцца. «Для нас важна захваральнасць на COVID-19, але мы перш за ўсё звяртаем увагу на захваральнасць на пнеўманіі, таму што любая пнеўманія можа ўскладніцца COVID-19, як гэта часта бывае. Таму Міністэрству аховы здароўя, усёй сістэме аховы здароўя, тысячам медработнікаў трэба сканцэнтраваць сваю ўвагу на лячэнні хворых ад пнеўманіі. Пры гэтым не забываць аб тым, што ў нас ёсць іншыя хваробы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: краіна справіцца з праблемай каранавіруса, тым больш гэта праблема, лічыць кіраўнік дзяржавы, становіцца ўсё больш палітычнай. «У нас прыхільнікаў, нават тых, хто спачувае, не будзе, таму што мы пайшлі супраць цячэння. Мы дзейнічаем згодна з сітуацыяй, якая ў нас складваецца, і з тым, якую маем сістэму аховы здароўя, — звярнуў ён увагу. — Мы цяпер будзем у гэтым цесным свеце сутыкацца з гэтымі віруснымі захворваннямі. І сістэму гэту трэба ўмацоўваць — гэта адзін з урокаў. Але пра гэта мы пагаворым пасля».

Кіраўнік дзяржавы таксама запатрабаваў не дапускаць перагібаў і не наводзіць паніку ў грамадстве, змагаючыся з распаўсюджваннем інфекцыі: «Мы нават дайшлі да таго, што напалохалі людзей: што гэта (каранавірус. — Заўвага БЕЛТА) такая зараза, што ад тых, хто перахварэў, трэба бегчы, як ад пракажоных. Тыя, хто перахварэў на гэту хваробу, — гэта наш «залаты фонд», гэта людзі, у якіх мы бяром забор крыві, робім плазму і лечым людзей. Людзям, якія перахварэлі, трэба ганарыцца, што яны выстаялі, а не баяцца, што пра іх нешта скажуць».

На нарадзе было адзначана, што ў галіне аховы здароўя працуюць амаль 310 тыс. чалавек, агульны ложкавы фонд складае каля 100 тыс. ложкаў. У кругласутачным рэжыме працуюць лабараторыі па выяўленні інфекцый, у залежнасці ад рэгіёна забяспечанасць тэст-сістэмамі складае да 25 дзён. Больш таго, у краіне наладжана іх вытворчасць і яны нядрэннай якасці, звярнуў увагу Прэзідэнт.

«Калі стан спраў будзе мяняцца ў горшы бок (я нічога не выключаю, перажываю ўжо за любы шорах), то мы падключым рэзервы. У нас іх дастаткова, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — У лячэнні людзей павінна быць задзейнічана ўся вертыкаль улады, усе дзяржаўныя служачыя, я ўжо не гавару аб сістэме аховы здароўя. Таму разам з членамі ўрада, старшынямі аблвыканкамаў я запрасіў сюды і ўпаўнаважаных па рэгіёнах і памочнікаў Прэзідэнта. Я хачу, каб поўнасцю валодалі сітуацыяй у рэгіёнах і маглі адэкватна рэагаваць, дапамагаючы сістэме аховы здароўя».

Падводзячы вынікі, кіраўнік дзяржавы яшчэ раз адзначыў, што справіцца з распаўсюджваннем інфекцыі і яе наступствамі дапаможа мабілізацыя ўсіх структур, але кожная павінна займацца сваёй справай: медыкі — лячыць людзей, губернатары — вырашаць звязаныя з гэтым праблемы, урад — працаваць над пытаннямі эканамічнага развіцця. Прэзідэнт чакае ад усіх адказнасці, жалезнай дысцыпліны, выканальнасці і самааддачы. «Трэба працаваць сумленна ў гэты складаны час», — заклікаў ён.

  • Оцените публикацию

Похожие публикации

У данной публикации еще нет комментариев. Хотите начать обсуждение?

Вы не авторизованы!

Обратите внимание, если вы не авторизуетесь, то Ваш комментарий перед публикацией обязательно будет отправлен на модерацию.
Рекомендуем вам войти под своим логином
Или используйте авторизацию через соц.сети
@
  • bowtiesmilelaughingblushsmileyrelaxedsmirk
    heart_eyeskissing_heartkissing_closed_eyesflushedrelievedsatisfiedgrin
    winkstuck_out_tongue_winking_eyestuck_out_tongue_closed_eyesgrinningkissingstuck_out_tonguesleeping
    worriedfrowninganguishedopen_mouthgrimacingconfusedhushed
    expressionlessunamusedsweat_smilesweatdisappointed_relievedwearypensive
    disappointedconfoundedfearfulcold_sweatperseverecrysob
    joyastonishedscreamtired_faceangryragetriumph
    sleepyyummasksunglassesdizzy_faceimpsmiling_imp
    neutral_faceno_mouthinnocent
Вопрос:

Сварит бабушка из ягод Что-то вкусненькое на год. Ах, какое объеденье Ароматное ...

Ответ: *

Кликните на изображение чтобы обновить код, если он неразборчив