QR-код адреса статьи


Звяртаемся да домаўладальнікаў

Як вядома, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у нашай краіне з 4 па 19 кастрычніка 2019 года бу­дзе праходзіць чарговы перапіс насельніцтва. З гэтай нагоды рашэннем раённага выканаўчага камітэта створана часовая раённая камісія па садзейнічанні перапісу насельніцтва Рэспуб­лікі Беларусь 2019 года ў Крычаўскім раёне. Наш суразмоўца – старшыня камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Жанна Дзмітрыева.
— Жанна Анатольеўна, з якой мэтай праводзіцца перапіс насельніцтва?
— Перш-наперш, перапісы насельніцтва краіны неабходны для атрымання дакладных, падрабязных і ўнікальных даных аб колькасці насельніцтва, яго размяшчэнні па тэрыторыі краіны, размеркаванні па полу, узросту, стану ў шлюбе, узроўні адукаванасці, роду дзейнасці і гэтак далей. Атрымаць такія звесткі можна толькі на падставе перыядычна праводзімых агульных перапісаў ­насельніцтва.
— Думаецца, для правядзення такога маштабнага мерапрыемства патрабуецца адпаведная падрыхтоўка?
— Так, для паспяховага выканання гэтага важнага дзяржаўнага мерапрыемства неабходна правесці вялікую падрыхтоўчую работу. І адзін з важнейшых этапаў падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва – гэта навядзенне парадку ў адраснай гаспадарцы. Перш за ўсё, неабходна забяспечыць упарадкаванне наз­ваў вуліц, нумерацыі дамоў і кватэр з устаноўкай, дзе патрабуецца, нехапаючых і абнаўленнем прыйшоўшых у непрыгод­насць аншлагаў, нумарных знакаў. Адказнасць за ўстаноўку і змест дамавых знакаў нясуць уладальнікі будынкаў і збудаванняў, у прыватным сектары — домаўладальнікі. У сувязі з гэтым часовая раённая камісія па садзейнічанні перапісу насельніцтва Рэспуб­лікі Беларусь 2019 года ў Крычаўскім раёне просіць уладальнікаў дамоў звярнуць увагу на наяўнасць і стан нумарных знакаў на сваіх домаўладаннях, пры неабходнасці — замяніць прыйшоўшыя ў непрыгоднасць шыльдачкі і зрабіць іх максімальна бачнымі. Часцяком нумарныя знакі замацаваны на будынках, але з-за высокай агароджы ўбачыць іх немагчыма. Таму дамавыя знакі павінны размяшчацца на фаса­дзе дамоў. Мець яны могуць любую форму, памер і колер. Работы па прывядзенні адраснай гаспадаркі ў парадак неабходна завяршыць у максімальна кароткія тэрміны — не пазней за 1 жніўня 2018 года. Спадзяёмся на ўзаемаразу­менне і супрацоўніцтва домаўладальнікаў.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад