QR-код адреса статьи


Пад знакам года малой радзімы

Рэспубліканская праг­рама мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 18 лiпеня 2018 года № 547, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
У праграме абазначана звыш 120 мерап­рыемстваў. Сярод іх уключэнне ў сельгас­абарот патэнцыяльна ўрадлівых невыкарыс­тоўваемых сельскагаспадарчых зямель за кошт іх рэкультывацыі, будаўніцтва або рэканструкцыі меліярацыйных сістэм. Прадугледжаны прапрацоўка пытання аб удасканаленні парадку горадабудаўнічага планавання ў сельскіх населеных пунк­тах, уладкаванне месцаў масавага адпачынку на водных аб’ектах, навя­дзенне парадку ў месцах пахавання, прыбіранне цвёрдых бытавых адходаў у лясным фондзе. Запланавана правядзенне розных тэматычных акцый, конкурсаў, форумаў, навукова-практычных семінараў і ­канферэнцый.
У ліку мерапрыемстваў таксама забеспячэнне садзейнічання беспрацоўным у арганізацыі самазанятасці ў сельскай мясцовасці, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніцтва, рамесніцтва, аграэкатурызму, фермерскай гаспадаркі. Размова ідзе аб аказанні кансультацыйнай дапамогі, навучанні асновам прадпрымальніцкай дзейнасці, прадастаўленні фінансавай падтрымкі ў выглядзе субсідый, а таксама аб стварэнні цэнтраў рамесніцтва, падтрымкі прадпрымальніцтва.
Адказным выканаў­цам мерапрыемстваў праграмы даручана штогод да 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным, прадастаўляць у Міністэрства эканомікі інфармацыю аб выніках рэалізацыі адпаведных мерапрыемстваў. Абагульненую інфармацыю Мінэканомікі будзе прадастаўляць у Савет Міністраў штогод да 1 красавіка года, наступнага за ­справаздачным.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад