QR-код адреса статьи


Фігурыст Аляксей Ягудзін стаў зорным паслом II Еўрапейскіх гульняў


Алімпійскі чэмпіён па фігурным катанні расіянін Аляксей Ягудзін папоўніў каманду зорных паслоў II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе дырэкцыі.
Сертыфікат быў уручаны ў канферэнц-зале Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама». Таксама знакаміты спартсмен наз-начаны паслом ЮНЭЙДС для II Еўрапейскіх гульняў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі, рэгіянальны дырэктар ЮНЭЙДС для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Віней Салдана.
Інфармацыйны праект «Зорныя паслы II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» рэалізуецца з мэтай папулярызацыі і фарміравання станоўчага іміджу маючага адбыцца мультыспартыўнага форуму ў Беларусі і за яе межамі, прыцягнення грамадскай увагі да яго ідэй, стымулявання цікавасці жыхароў краіны і сусветнай грамадскасці да гэтай падзеі, а таксама для папулярызацыі ўключаных у праграму Гульняў відаў спорту.
У ліку зорных паслоў выдатныя асобы са свету спорту, мастацтва і культуры Беларусі і замежных краін. Першым уладальнікам высокага тытула стала чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава. У камандзе зорных паслоў вядомыя цыркавыя дрэсіроўшчыкі народныя артысты Расіі Аскольд і Эдгард Запашныя; алімпійскі чэмпіён 2008 года па веславанні на байдарках і каноэ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандр Багдановіч; лёгкаатлетка, чэмпіёнка Еўропы 2018 года ў бегу на марафонскай дыстанцыі Вольга Мазуронак; трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь; блогер і тэлевядучая Ганна Бонд; беларускі піяніст і дырыжор Расціслаў Крымер.
Яшчэ адзін сертыфікат быў уручаны прадстаўніку Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь доктару Рашэду Мустафе Сарвару, які выступае ў гэтай ролі ад імя міжнароднай арганізацыі. Ганаровае званне зорнага пасла Гульняў таксама прысвоена ўкраінскай спявачцы Ані Лорак, алімпійскаму чэмпіёну па фехтаванні Аляксанд-ру Раманькову і пераможцы нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2018», уладальніцы тытула «Міс свету Еўропа» Марыі Васілевіч, эстраднаму выканаўцу, кампазітару Руслану Аляхно.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад