QR-код адреса статьи


Сярэдні памер працоўных пенсій з 1 мая складзе BR411,5

У выніку пераразліку з 1 мая сярэдні памер працоўных пенсій складзе Br411,5, сярэдні памер пенсіі па ўзросце — Br418,4, паведамілі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 23 красавіка 2019 года № 156 «Аб павышэнні пенсій», з 1 мая ў Беларусі будуць пераразлічаны працоўныя пенсіі.
У Мінпрацы падкрэслілі, што памер (працэнт) павелічэння пенсіі ў выніку пераразліку ў кожнага пенсіянера будзе залежаць ад індывідуальных параметраў стажу работы і велічыні заработку да звароту за пенсіяй, а таксама ўстаноўленых да пенсіі надбавак, павышэнняў і даплат.
Пры гэтым надбаўкі, павышэнні і даплаты па названай падставе не пераразлічваюцца. Гэтыя выплаты павялічваюцца пры росце бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад