QR-код адреса статьи


Падрыхтавацца да зімы надзейна


“Аб падрыхтоўцы аб’ектаў народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2019/2020 года”. Гэта пытанне было разгледжана на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў. У рабоце пасяджэння браў удзел старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў.
Праектам рашэння зацверджаны комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб’ектаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна да работы ў зімовых умовах. Рэалізацыю гэтых мерапрыемстваў ва ўстаноўленыя тэрміны павінны забяспечыць кіраўнікі ўсіх суб’ектаў гаспадарання, незалежна ад формы ўласнасці, з улікам аналізу вынікаў функцыянавання крыніц цеплавой энергіі, газавых, электрычных і цеплавых сетак у мінулым ацяп­ляльным сезоне.
Замена і бу­даўніцтва цеплавых сетак; правядзенне асенняга агляду дамоў па мікразонах горада; укараненне энергазберагальных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць зніжэнне спажываемых энергарэсурсаў на працягу ацяпляльнага сезона; нарыхтоўка ўсіх відаў паліва… Комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду прадугледжвае канкрэтныя тэрміны іх рэалізацыі. А пашпарты гатоўнасці спажыўцоў цеп­лавой энергіі і цеплакрыніц усімі суб’ектамі гаспадарання павінны быць атрыманы да 1 верасня 2019 года.
Ход выканання мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб’ектаў народнай гаспадаркі да асенне-зімовага перыяду 2019/2020 года будзе разгледжаны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад