QR-код адреса статьи


Сумленныя, справядлівыя выбары

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па арганізацыі і правядзенні маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БелТА.
«Сёння нам неабходна абмеркаваць шэраг пытанняў, звязаных з маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі, а таксама разгледзець гатоўнасць мясцовых органаў улады да іх правядзення. Тут утойваць няма чаго: без улады на месцах выбары будзе правесці не тое што цяжка, немагчыма. Мы ніколі не ўтойвалі гэтага і ўтойваць не будзем. Трэба зрабіць усё для таго, каб выбары прайшлі на высокім узроўні. Іх прапануецца правесці ў лістападзе гэтага года. З аптымальнымі датамі мы вызначымся ў бліжэйшы час. Гэта азначае, што асноўныя перадвыбарныя мерапрыемствы, прадугледжаныя заканадаўствам, павінны пачацца ўжо ў жніўні», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, трэба папярэдне вырашыць усе арганізацыйныя пытанні, каб у перыяд актыўнай выбарчай кампаніі забяспечыць спакойную абстаноўку для свабоднага волевыяўлення беларускага народа.
«Патрабаванні да правядзення выбарчай кампаніі нязменныя. Гэта павінны быць сумленныя, справядлівыя выбары, без надуманых абмежаванняў, каб ні ў каго не было сумненняў у іх легітымнасці», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзна­чыў, што Выбарчы кодэкс на­пярэдадні выбараў не мяняўся, існуючыя правілы ўсім добра вядомыя. «Трэба зрабіць усё ў строгай адпавед­насці з нашым за­канадаўствам. Яшчэ раз хачу падкрэсліць: выбары мы арга­нізоўваем для сваёй краіны, для Беларусі. Мы, вядома, не хочам трапіць пад крытыку нашых суседзяў і прадстаўнікоў іншых краін, тым не менш, помніць трэба галоўнае — выбары гэта беларускія», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
«Залог поспеху — зладжаная камандная работа з высокай асабістай адказнасцю кожнага з вас і тых, хто будзе працаваць у камісіях знізу даверху, за даручаную справу, — звярнуўся Прэзідэнт да ўдзельнікаў нарады. — Нягледзячы на тое, што асноўная арганізацыйная нагрузка пры падрыхтоўцы мерапрыемства ляжа на Цэнт­ральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, мы павінны забяспечыць узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу».
«Дырыжорамі ў гэтым шматгранным і шматгалосым аркестры будуць мясцовыя органы ўлады. Мясцовай уладзе трэба будзе сфарміраваць выбарчыя камісіі. Зрабіць гэта ў адпаведнасці з зака­надаўствам: дэмакратычна, адкрыта, з шырокім удзелам канструктыўных грамадскіх арганізацый, якія складаюць аснову нашай грамадзянскай супольнасці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Чарговы раз падкрэсліваю, што выбары — гэта экзамен для дзеючай улады, у першую чаргу на мясцовым узроўні. Менавіта на выканаўчай вер­тыкалі асаблівая адказнасць за палітычныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёнах у перыяд электаральнай кампаніі. Стаўце задачы, мабілізуйце людзей, не адкладваючы вырашэнне пытанняў на восень. Трэба рабіць усё цяпер. Доб­ра, што гэта работа пачалася і актывізавана пасля «Вялікай размовы». Трэба прадоўжыць яе», — рэзюмаваў беларускі лідар.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад