QR-код адреса статьи


Каля 130 тысяч білетаў прададзена


На II Еўрапейскія гульні прададзена каля 130 тыс. білетаў. З агульнай колькасці балельшчыкаў, якія маюць намер наведаць спаборніцтвы, госці з-за мяжы складаюць 10-15 працэнтаў, паведаміла карэспандэнту БелТА вядучы спецыяліст па маркетынгу фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў» Наталля Новік.
Найбольш актыўныя пакупнікі — расіяне, але, як адзначылі ў дырэкцыі, чакаюцца госці з Блізкага Усходу, Азіі, Паўночнай Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі.
Купіць білеты на II Еўрапейскія гульні можна на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і ў больш як 300 пунктах продажу па ўсёй краіне ва ўсіх абласных гарадах і раённых цэнтрах.
Дырэкцыя таксама падрыхтавала спецыяльны відэаролік, у якім падрабязна расказваецца, як ­стаць уладальнікам білетаў на розныя спаборніцтвы — пакупнік патраціць мінімум часу.
Акрамя таго, білеты можна набыць па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, што змя­шчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі, і адпра­віць яе па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro.by.
Для куплі білетаў можна скарыс­тацца і паслугамі афіцыйных тураператараў II Еўрапейскіх гульняў: www.lcc-vsglobal.com і www.otpusk.by. Супрацоўнікі гэтых арганізацый дапамогуць з браніраваннем турыстычных пуцёвак і білетаў на спартыўныя мерапрыемствы гульняў, а таксама транспарту, пражывання і забаўляльных паслуг у Мінску і рэгіёнах.
На кожнай спартыўнай арэне маючага адбыцца спартыўнага форуму будуць праца­ваць касы.
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Цырымонія адкрыцця спартыўнага форуму адбудзецца 21 чэрвеня на мінскім стадыёне «Дынама» з удзелам сусветна вядомай опернай спявачкі Ганны Нятрэбка і Дзімаша Кудайбергена, які заваяваў сваімі вакальнымі данымі паклоннікаў ад Кітая да Вялікабрытаніі.
Першыя ўзнагароды Еўрапейскіх гульняў у Мінску будуць разыграны 22 чэрвеня ў спартыўнай акрабатыцы, велашасэ, мастацкай гімнастыцы, дзюдо, самба, стральбе з лука і кулявой стральбе.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад