QR-код адреса статьи


«Паказаць максімум магчымасцей…»

«На ІІ Еўрапейскіх гульнях трэба паказаць максімум магчымасцей і лепшы вынік» — А. Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспуб­лікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне членам беларускай дэлегацыі на II Еўрапейскіх гульнях. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гісторыя алімпійскага руху ў нашай краіне даўняя і слаўная. «Мы ганарымся беларускімі атлетамі, чые імёны і трыумфы назаўсёды ўпісаны ў летапіс перамог айчыннага і сусветнага спорту. Захап­ляемся іх мужнасцю, сілай духу  і воляй да перамогі, — гаворыцца ў прывітанні. — Быць годнымі пераемнікамі куміраў папярэдніх пакаленняў – значыць паказаць на II Еўрапейскіх гульнях максімум сваіх магчымасцей і найлепшы вынік. Яскравымі выступленнямі і бясспрэчнымі рэкордамі чарговы раз падняць краіну на п’едэстал спорту высокіх дасягненняў».
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што нацэленасць на пос­пех, майстэрства, прафесійныя амбіцыі трэнераў і спартсменаў прывядуць беларус­кую каманду да новых алімпійскіх вяршынь. «Энергія роднай зямлі надасць на гэтым шляху сілы, а падтрымка балельшчыкаў настроіць на бескампрамісную  і захапляючую барацьбу за медалі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт пажадаў членам нацыянальнай дэлегацыі моцнага здароўя, спартыўнай удачы і гучных перамог на славу Беларусі.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад