QR-код адреса статьи


Было б жаданне…

Як спяваецца ў песні, “есть улицы центральные, высокие и важные,.. а мне милей бесшумные, милей – одноэтажные…». А яно і сапраўды так, бо вулкі прыватнага сек­тара нашага горада валодаюць нейкай своеасаблівай прыцягальнасцю. Думаецца, гэта таму, што тут жывуць неабыякавыя людзі, якія стараюцца ўпрыгожыць родныя мясціны, надаючы свайму кутку асаблівую вабнасць. Карэспандэнт раённай газеты прайшоў па вуліцах Глінкі, Заводскай, завулку Міра… Паўсюль шмат вабных домаўладанняў, упрыгожаных кветкамі, малымі архітэктур­нымі формамі і садовымі скульптурамі, і месцамі нават не толькі ў палісадніках, а і за плотам на вуліцы. Паўсюдна акуратна падкошана трава. Зрэшты падобны малюнак і на іншых “аднапавярховых” вуліцах і вулках. Зразумела, дзе-нідзе сустракаюцца і адмоўныя прыклады. Але яны толькі пацвярджаюць, што шмат чаго залежыць менавіта ад кожнага з нас. Канечне, можна паскардзіцца на недахоп грошай, часу ці чаго іншага. Але, калі ёсць жаданне ўпрыгожыць свой дом ці домаўладанне цалкам, то зрабіць можна шмат чаго. І такіх прыкладаў у прыватным сек­тары горада дастаткова.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад