QR-код адреса статьи


Датэрміновае галасаванне

Датэрміновае галасаванне — зручная і эфектыўная для выбаршчыкаў форма. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтрвыбар­кама Лідзія Ярмошына, паведам­ляе БелТА.
«Датэрміновае галасаван­не вельмі эфектыўнае. Калі ўзяць выбары 2016 года, то 31 працэнт выбаршчыкаў прагаласаваў на выбарах датэрмінова. Гэта форма вельмі зручная для выбаршчыкаў, мы ад яе адмаўляцца не будзем. І тыя, хто заклікае адмовіцца, яны не разумеюць усёй тэхналогіі выбараў. Больш таго, яны хочуць, каб у выбарах тады ўдзельнічала мінімальная колькасць выбар­шчыкаў, мы ж імкнёмся да мак­сімальнай. Таму гэты працэс будзе прадаўжацца. Дарэчы, датэрміновае галасаванне — гэта агульнапрыняты еўрапейс­кі вопыт», — расказала Лідзія Ярмошына.
Адказваючы на пытанне па больш шырокім выкарыстанні на выбарчых участках празрыстых скрынь, старшыня Цэнт­рвыбаркама адзначыла, што празрыстасць выбараў дасягаецца не з дапамогай празрыс­тых скрынь, а шляхам назірання за выбарамі. «У нас у сярэднім на кожным выбар­чым участку прысутнічае, зарэгістравана, акрэдытавана, як правіла, больш за 7 наглядальнікаў. Скажыце: куды ўжо больш празрыста. Што ж датычыцца скрынь, яны ў нас ёсць. У Віцебскай вобласці каля 70 працэнтаў — гэта скрыні празрыстыя, у Мінску каля 50 працэнтаў, мала, вядома, у Магілёўскай вобласці. Усё роўна, я не сказала б, што коль­касць скаргаў у Віцебскай вобласці меншая, чым у Магілёўскай. Калі гаварыць аб дэмакратычнасці выбараў, то ў Магілёўскай вобласці яны заўсёды альтэрнатыўныя, а ў Віцебскай — не заўсёды. Таму ў нас часта нейкую атрыбутыку звязваюць і з эфектыўнасцю ўлады, і з дэмак­ратычнасцю выбараў. Гэта не так. Усё залежыць, па-першае, ад людзей, якія арганізуюць выбары, ад іх свядомасці і, вядома, ад саміх выбаршчыкаў і кандыдатаў», — дадала Лідзія Ярмошына.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад