QR-код адреса статьи


Увесці ў эксплуатацыю ў тэрмін

Такую задачу паставіў глава раёна Дзмітрый Бачкоў перад сельгасвытворцамі на выязным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло ў СВК “Калгас імя Суворава”.
Да 1 верасня ў раёне павінны быць пабудаваны чатыры сянажна-сіласныя траншэі – у КСУП “Маляцічы­АГРА”, КСУП “Бель”, ААТ “Крычаўрайаграпрам­тэхзаб” і СВК “Калгас імя Суворава”. Акрамя таго, у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве, на базе якога праходзіла пасяджэнне райвыканкама, павінна быць завершана і будаўніцтва малочнатаварнай фермы. Кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Малашан­ка далажыў аб ходзе работ па будаўніцтве сянажна­сіласнай траншэі, вырашэнні ўзнікаючых пытанняў.
Інфармацыя кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і іх запэўненні, што аб’екты будаўніцтва будуць уведзены ў эксплуатацыю ў тэр­мін, прынята да ведама.
На выязным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта таксама былі абмеркаваны пытанні выплаты сельскагаспадарчымі арганізацыямі заработнай платы, выканання дзяржаўнага заказу па пастаўках збожжа і шэраг іншых.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад