QR-код адреса статьи


Выступленні кандыдатаў у дэпутаты

Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па рыдыё і тэлебачанні пачнуцца з 20 кастрычніка, паведаміла журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў прэс-цэнтры БелТА.
«З 20 кастрычніка будуць праходзіць, па рабочых днях. Радыёвыступленні будуць з 7.00 да 8.00, тэлевізійныя — з 19.00 да 20.00», — сказала Лідзія Ярмошына.
Для кандыдатаў, якія будуць балаціравацца па Мінску, плануецца выдзеліць эфірны час на канале «Беларусь 3», па Мін­скай вобласці — на СТБ. Тым, хто будзе вылучацца па абласцях, час прадаставяць абласныя тэлерадыёкампаніі. Радыёвыступленні будуць толькі на абласных дзяржаўных радыёстанцыях. У прыватнасці, для Мінскай воблас­ці — гэта «Мінская хваля», для Мінска — «Радыё Мінск».
Што датычыцца друкаваных выданняў, то для публікацыі праграм кандыдатаў у дэпутаты плануюцца дзве цэнт­ральныя газеты — «Звязда» і «Рэспубліка». Раней на парламенцкіх выбарах яшчэ задзейнічалася «Народная газета». Цяпер яна выдаецца ўсяго раз на тыдзень, таму немагчыма забяспечыць апублікаванне праграм кан­дыдатаў у гэтым выданні. Прапануецца выкарыс­тоўваць магчымасці абласных газет — дзяржаўных або з удзелам дзяржаўнага капіталу, а таксама раённых або гарадскіх.
Кіраўнік дзяржавы 5 жніўня падпісаў указы №№ 293 і 294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэс­публікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэс­публікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года. 6 жніўня на пасяджэнні ЦВК зацверджаны каляндарныя планы парламенцкіх выбараў. Усе важнейшыя падзеі выбар­чай кампаніі будуць асвятляцца на інфармацыйным рэсурсе ВЫБАРЫ-2019 (http://vybary2019.by).

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад