QR-код адреса статьи


І ў гэты ж дзень

І ў гэты ж дзень старшыня райвыканкама сустрэўся з заяўніцай з вуліцы Чырвонаармейскай. Былі таксама прадстаўнікі УКВП “Камунальнік”, УКВП “Водаканал”.
Сапраўды, дарожнае палатно толькі прагрэйдзіравана. А для зручнасці жыхароў яно патрабуе яшчэ падсып­кі цвёрдым матэрыялам і ўкаткі.
Кіраўнік раённай выканаўчай улады Дзмітрый Бачкоў даручыў камунальнай службе: падлічыць аб’ём работ, вызначыцца з матэрыяламі, якія будуць выкарыстоўвацца, і тэр­мінам выканання работ. Дырэктар УКВП “Камунальнік” Алег Халімоненка назваў гэту дату – да 17 кастрычніка.
Але ёсць пытанне і да саміх жыхароў вул. Чырвонаармейская, якая літаральна зарасла пустазеллем, дзікарослым кустоўем: хто будзе наводзіць парадак каля ўласных домаўладанняў?
Зразумела, пустазелле забуяла каля тых дамоў, дзе не жывуць гаспадары альбо іх ужо няма. Тут ужо справа санітарнай службы – выдаць прадпісанні домаўладальнікам, дзе яны ёсць, аб навядзенні належнага санітарнага парадку, і камунальнай — навесці парадак каля пустуючых дамоў.
Па словах жыхароў, на гэтай часцы вуліцы пражываюць у дзесяці дамах. І абавязак гаспадароў – навесці парадак на прылягаючых да іх домаўладанняў тэрыторыях.
Таццяна Іўкіна.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад