QR-код адреса статьи


“Улада вялікая, але і адказнасць уся на табе”

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэн­ка ў інтэрв’ю Нацыянальнаму тэлевізійнаму інфармацыйнаму агенцтву «Хабар» адказаў на пытанне аб фактары асобы ў гісторыі і дзяржаўным будаўніцтве, паведамляе карэс­пандэнт БелТА.
У кіраўніка дзяржавы пацікавіліся, якая яго думка па гэтым пытанні, улічваючы народ­нае меркаванне аб тым, што стабільнасць у Казахстане шмат у чым звязана з Елбасы — Нурсултанам Назарбаевым, а ў Беларусі — з Аляксандрам Лукашэнкам, якога таксама называюць Бацькам.
«Тут як трэба глядзець… Вядома, у нас такая сістэма ўлады, часткова аўтарытарная, тут утойваць няма чаго. І Нурсултану ў свой час, і мне… Улада вялікая, але і адказнасць уся на табе. І з аднаго боку, нам пашанцавала, а з другога — давялося моцна ўпірацца, каб гэта зрабіць. Нам пашанцавала ў тым, што мы мірна, спакойна стварылі свае дзяржавы. Вы — суверэнны незалежны Казахстан, і Беларусь суверэнная і незалежная. І мы (я тут, ён там) былі кіраўнікамі. Вядома, многае перакладваецца на кіраўнікоў», — сказаў Прэзідэнт.
Разам з тым, ён звярнуў увагу, што суверэнныя дзяржавы і стабільнасць у абодвух выпадках ствараліся не толь­кі дзякуючы некаторым асобам кіраўнікоў, але і намаганнямі многіх іншых людзей. «Вы (інтэрв’юер — старшыня праўлення агенцтва Ерлан Бекхожын. — Заўвага БелТА) на сваім месцы як журналіст, кіраўнік вядучай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі гэта зрабілі. А СМІ нямала рабілі ў гэты час. Людзям трэба было тлумачыць, людзей трэба было агітаваць. Што там граху таіць — прапагандаваць і весці за сабой. Разам мы рабілі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
«Таму так, сапраўды, ролю асобы ў гісторыі ніхто не адмяняў. І тое, што зроблена ў Казах­стане, гэта шмат у чым зроблена дзякуючы Нурсултану Назарбаеву. Гэта я вам шчыра кажу. Не таму, што вы мне задалі гэта пытанне. Ён вельмі шмат зрабіў», — падкрэсліў Аляксандр ­Лукашэнка.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад