QR-код адреса статьи


“Праз стагоддзі да сучаснасці”


Пад такой назвай у адным з выставачных залаў Палаца ­Пацёмкіна пачала сваю ­работу мастацкая ­выстава “Vector”, якая працягнецца да 5 лістапада.
Мастацкі праект VECTOR — вынік супрацоўніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, адной са старэйшых творчых вышэйшых навучальных устаноў краіны, і Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнас­ці “БелБрэнд”.
Перад тым, як прыехаць у Крычаў, выстава дэманстравалася ў музеі Замкавы комп­лекс «Мір», у Навагрудку ў Доме-музеі Адама Міцкевіча, у Косава ў Мемарыяльным музеі-сядзібе Т. Касцюшкі, у цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыя­нальнай акадэміі навук Беларусі, у музеі беларускага Палесся ў Пінску і інш.
У праекце ўдзельнічаюць больш за 20 мас­такоў (студэнты, выпускнікі, выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў), якія прадставілі сваё разуменне доўгага шляху, пройдзенага нашымі продкамі.
Усе прадстаўленыя работы выкананы ў адным фармаце, які адсылае да вобраза “стужкі часу” ў розных танах, якія перадаюць увесь сэнс карціны, што хацеў данесці аўтар навед­вальнікам выставы.
У жывапісных палотнах раскрываецца жыц­цёвы і творчы вопыт, адлюстроўваецца ўнут­раны свет аўтараў. Творы нясуць адмыс­ловае пасланне, якое дазваляе задумацца пра тое, як мяняюцца наш свет і наша жыццё, як важ­на шукаць патрэбны вектар для далейшага ўдасканалення шляху.
Сяргей Цуканаў.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад