QR-код адреса статьи


На забеспячэнне правапарадку

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.

Разгледжана пытанне “Аб рабоце суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў”. Адзначана, што работа супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў праводзіцца ва ўзаемадзеянні з іншымі суб’ек­тамі прафілактыкі і накіравана на стабілізацыю аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі раёна, забеспячэнне правапарадку і павышэнне ўзроўню даверу насельніцтва. Як вынік — у 2019 годзе захоўваецца тэндэнцыя зніжэння колькасці рэгіст­руемых злачынстваў, у тым ліку і па лініі крымінальнага вышуку. Знізілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, а таксама не ўяўляючых вялікай грамадскай небяспекі і ў грамад­скіх месцах. Аднак за 10 месяцаў сёлетняга года адзначаецца рост зарэгістраваных па ўсіх лініях служб цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, здзейсненых непаўнагадовымі або пры іх удзелу, і асобамі, што маюць судзімасць.
У разрадзе найбольш актуальных праблем знаходзіцца і праблема п’янства – у аператыўнай абстаноўцы прасочваецца павелічэнне злачынстваў, здзейсненых асобамі ў стане алкагольнага ап’янення. І работа ў гэтым накірун­ку праводзіцца сістэмна. Аддзелам унутраных спраў райвыканкама сумесна з іншымі зацікаўленымі суб’ектамі па супрацьдзеянні парушэнням антыалкагольнага заканадаўства здзяйсняецца комплекс арганізацыйных і прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне незаконнаму абароту алкагольных напіткаў і спір­таўтрымліваючых вадкасцей.
Праектам рашэння райвыканкама замацаваны прапановы па стабілізацыі аператыўнай абстаноўкі ў раёне. У першую чаргу – выкананне плана комплексных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні правапарушэнняў на тэрыторыі раёна ў 2019 годзе.
На пасяджэнні райвыканкама таксама было разгледжана выкананне комплекснага плана па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію, на тэрыторыі раёна на 2019-2020 гады.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад