QR-код адреса статьи


Пераабуць машыны ў зімнія шыны

ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам тэрмінова пераабуваць аўтамабілі ў зімнія шыны. Аднак недастаткова да марознага сезона пад-рыхтаваць толькі машыну, трэба і самім перастроіцца на зімовы стыль ваджэння. Неабходна выбіраць бяспечную скорасць і дыстанцыю з улікам стану дарогі, адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў і лішніх перастраенняў, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў. Неабходна абдумваць кожнае сваё дзеянне, кіраваць транспартам спакойна і акуратна. Менавіта дысцыплінаванасць, спакой і ўважлівасць пры ваджэнні дапамогуць пераадолець усе цяжкасці зімняй дарогі.
Пешаходам трэба праяўляць максімум увагі і асцярожнасці пры перасячэнні праезнай часткі, улічваць, што тармазны і прыпыначны шлях аўтамабіля на слізкай дарозе значна павялічваецца. У цёмны час сутак абазначаць сябе святловяртальнымі элементамі.
Дзяржаўтаінспекцыя з 27 лістапада па 4 снежня праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Лепшы цюнінг для машын — устаноўка зімніх шын!». Яна праводзіцца для прафілактыкі зімніх ДТЗ і для прапаганды выкарыс-тання зімніх шын.
Зімнія шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку. Пры куплі неабходна звяртаць увагу на маркіроўку. Шыны павінны быць прамаркіраваны знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе або знакамі «М+S», «M&S», «M.S», «M S» або «All seasons». Пры гэтым вышыня малюнка пратэктара павінна быць не меншай за 4 мм.

Кричевская Жизнь (Новости)


© 2012 - 2020 Мстиславль info, All rights reserved.

Контакты для связи: mail@tcse-cms.com


Вернуться назад